Рэакцыя на публікацыю В.Сямашкі “Гомофобы и гомолюбы” (2010 г.)

У 2010 годзе на сайце беларускіх навінаў naviny.by, які належыць беларускай агенцыі навін БелаПАН, быў размешчаны гамафобны матэрыял Васіля Сямашкі. Па меркаванні прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці і ЛГБТ-актывістаў, гэты матэрыял – цалкам гамафобны – багаты на непрыхаваныя абразы і знявагу людзей ЛГБТ.

Рэдакцыя сайта адзначала, што матэрыял апублікаваны ў рубрыцы «Меркаванне”, дзе публікуюцца асабістыя погляды калумністаў. Гэтае ж адзначана і пасля матэрыялу: «Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі”.

Але частка прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці не згодны з тым, што такія матэрыялы можна публікаваць, нават у рубрыкі з меркаваннямі. Таму неўзабаве журналісты накіравалі адкрыты ліст да кіраўніка Інфармацыйнай агенцыі БелаПАН Алеся Ліпая.

_______________________________________________________________________

«Усе жывёлы роўныя. Але некаторыя жывёлы раўнейшыя за iншых.”

(Джордж Оруэл, «Ферма”)

АДКРЫТЫ ЛІСТ да кіраўніка Інфармацыйнай агенцыі БелаПАН сп. А. Ліпая

Шаноўны сп. Алесь Ліпай,

Мы, сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў”, уважліва азнаёміліся з творам журналіста Агенцыі навінаў БелаПАН Васіля Сямашкі пад назвай «Гомофобы и гомолюбы” (рубрыка «Меркаванне”, http://naviny.by/rubrics/opinion/2010/05/21/ic_articles_410_167898/), размешчанага 21 траўня 2010 г. на інфармацыйным сайце Агенцыі БелаПАН – www.naviny.by.

На наш погляд гэты матэрыял змяшчае шэраг зняважлівых і неабгрунтаваных сцверджанняў журналіста В. Сямашкі, скіраваных на прадстаўнікоў асобнай сацыяльнай групы беларускага грамадства – прадстаўнікоў ЛГБТ супольнасці.

Мы лічым, што праз наданне згоды на размяшчэнне дадзенага адыёзнага артыкулу на старонках інфармацыйнага он-лайн выдання Агенцыі БелаПАН, Вы паспрыялі распальванню сацыяльнай варажнечы ў беларускім грамадстве, непрыняццю і адкрытаму грэбаванню асобнымі яго членамі.

Падаем найбольш абуральныя цытаты з дадзенага артыкулу.

Непрыхаваныя абразы / прыніжальная стылістыка / ксенафобскія выпады:

1. — Так чего же они протестуют?

— Педерасты, сэр!

2. …личностям, испытывающим страсть к лицам своего пола…

3. …их в народе звали «содомитами»…

4. Союз с «голубизной»…

5. …. любителей «альтернативных» половых отношений…

6. многие лидеры оппозиционных организаций успели отбыть различные тюремные сроки за свою политическую деятельность, отчасти впитав понятия тюрьмы.

7. …опасаются тех, кому претят подобные шоу.

8. …все равно, как и кто использует свою задницу. …демонстрировать такие свои наклонности обществу, требуя за это уважения?

9. люди с отклонениями начинают демонстрировать их публично

10. У меня подрастает сын, и мне не хочется, чтобы он слышал заявления гомосексуалистов о том, что их отношения – якобы норма общества.

11. мы имеем дело лишь с ошибкой природы

12. нормальным людям придется изобретать свои флаги

Стэрэатыпы:

1. представители однополых отношений всегда стремятся расширить свой круг

2. Завтра это попытаются сделать зоофилы: дескать, мы очень любим животных, только немного по-другому. Потом – педофилы

3. нетрудно догадаться, с какими наклонностями вырастет их ребенок… у него не будет свободы выбора сексуальной ориентации

4. Если столь активная гомосексуальная пропаганда будет продолжаться, …отстаивать свои права на защиту от посягательств на моральные ценности и устои семьи.

Неабгрунтаваныя пагардлівыя і прыніжальныя сцверджанні з адмоўнай эмацыйнай канатацыяй:

1. Какое место уготовлено гомосексуалистам в местах не столь отдаленных, подробно расписывать не надо. Далеко не каждому из них было суждено выдержать даже относительно небольшой срок.

2. такие отношения всегда ведут общество в тупик

3. Да и все ведущие мировые религии считают однополые отношения смертным грехом.

4. они игнорируют тот факт, что веками формировавшаяся культура нашего общества не поощряет однополые отношения.

5. Им захотелось, чтобы их уважали за гомосексуальные отношения. Не за достижения в науке или искусстве, а только за то, что они любят друг друга в те места, которые природой определены для других функций.

6. Принимаешь демократические ценности – уважай педерастию. Не приемлешь педерастию – гомофоб.

7. Главный способ пропаганды – уличные акции.

8. воспитанным на традиционных моральных ценностях людям не по душе, когда кто-то публично демонстрирует свои сексуальные наклонности

9. Я знаю немало достойных людей, которые практикуют однополые отношения, но никогда их не афишируют. Именно за это я их и уважаю.

10. люди с отклонениями начинают демонстрировать их публично…

Наколькі мы зразумелі, змяшчаючы гэты матэрыял, Агенцыя БелаПАН жадала распачаць грамадскую дыскусію, суб’ектам якой з’яўляюцца прадстаўнікі ЛГБТ супольнасці, а аб’ектам – стэрэатыповае стаўленне да яе прадстаўнікоў у беларускім грамадстве. Аднак, на наш погляд, ніколі не магчыма зладзіць паўнавартасную канструктыўную дыскусію, калі адзін з бакоў а-прыёры беспадстаўна і мэтанакіравана змешваецца другім з брудам і пазбаўляецца ПРАВА НА ІСНАВАННЕ.

Звяртаемся да Вас з заклікам устрымоўвацца ад публікацыі падобных нізкапробных матэрыялаў, якія абражаюць пачуцці ні ў чым не вінаватых, падкрэслім, законапаслухмяных людзей, Вашых суайчыннікаў, што нарадзіліся ў нечым не падобнымі на Вас і аб’ектыўна не замінаюць Вам сваім існаваннем і жаданнем мець роўныя з Вамі асноўныя і грамадзянскія правы.

Алена Якжык, сябра Праўлення ГА «БАЖ»

Аляксандр Зянкоў, сябра ГА «БАЖ»

Андрусь Клікуноў, сябра Рады ГА «БАЖ»

Андрэй Двігун, сябра ГА «БАЖ»

Ігар Барысаў, сябра ГА «БАЖ»

Максім Кавалёў, сябра ГА «БАЖ»

Святлана Станкевіч, сябра ГА «БАЖ»

Таццяна Бублікава, сябра ГА «БАЖ»

Юлія Міцкевіч, сябра ГА «БАЖ»

Яніна Мельнікава, сябра Праўлення ГА «БАЖ»