GayPress распачынае спецпраект «Азбука талерантнасці»

Вельмі часта даводзіцца чуць думку, што беларусы — талерантныя. На вялікі жаль, вывучаючы публікацыі ў некаторых беларускіх дзяржаўных і незалежных СМІ, у якіх закранаецца тэматыка ЛГБТ, прыходзім да высновы, што гэтае сцверджанне далёкае ад рэальнасці.Gaypress.eu

Журналісты, якія належаць да ЛГБТ-супольнасці, а таксама журналісты, якія актыўна падтрымоўваюць ідэю талерантнасці да ЛГБТ, вырашылі паставіць кропкі над «і” ды распачаць адкрыты дыялог з калегамі з мэтай павышэння якасці асвятлення гэтай тэматыкі ў СМІ. Адмысловая ўвага будзе скіраваная на тых, каму ўсё яшчэ падаецца, што «ўсе роўныя, але ёсць раўнейшыя”, а таксама на тых, хто «не чытаў, але асуджае”. Адмысловую нізку відэа-інтэрв’ю пад назвай «Азбука талерантнасці” глядзце на сайце gaypress.eu.

Слова можа забіць. Слова можа ўратаваць. Просім не забывацца на гэта калегаў-журналістаў. І заклікаем прыкладаць супольныя намаганні, каб гэты свет рабіўся больш добрым і спагадлівым.