Хто мы

время чтения: < 1 мин


Хто мы?

Мы – суполка журналістаў. Хтосьці з нас працуе ў незалежнай прэсе, а хтосьці – у дзяржаўнай. Мы працуем у розных медыях – у друкаваных СМІ і ў анлайн выданнях, на радыё і на тэлебачанні. Хтосьці з нас – фрылансер.
Аднак усіх нас аб’ядноўвае адна акалічнасць: мы імкнемся зрабіць наша грамадства больш талерантным. Матывацыя у кожнага розная: хтосьці мае сяброў ці родных з гома- ці бісэксуальнай арыентацыяй, хтосьці сам належыць да гомасексуалаў, хтосьці імкнецца змагацца за роўнасць усіх людзей.

Чаго мы хочам?

Вялікую ролю ў фармаванні грамадскай думкі адыгрываюць медыі. Мы хочам, каб нашыя калегі-журналісты спрыялі знікненню праяваў гамафобіі ў грамадстве. На нашу думку ў першую чаргу гэтага трэба рабіць праз адукацыю і разбурэнне стэрэатыпаў у журналісцкім асяроддзі. Мы хочам, каб журналісты не пужаліся пісаць словы “гей” ці “лесбіянка”, не пужаліся пісаць пра ЛГБТ, каб матэрыялы пра ЛГБТ былі якаснымі з пункту гледжання журналісцкай этыкі.

Дыскрымінацыя — з’ява, ад якой трэба пазбаўляцца , не зважаючы на якую сацыяльную группу яна накіравана – моўную, этнічную, нацыянальную. Мы прагнем, каб беларускае грамадства сталася сапраўды талерантным, і людзі з асаблівасцямі маглі сябе адчуваць спакойна і бяспечна.

Гэтым рэсурсам мы хочам дапамагчы журналістам атрымаць інфармацыю пра ЛГБТ, пазбавіцца ад уласных стэрэатыпаў, падвысіць свой прафесійны ўзровень, каб пісаць больш якасна – цяпер і на тэму ЛГБТ.

Як да нас далучыцца?

Калі Вы хочаце далучыцца да дзейнасці суполкі альбо проста хацелі б нас падтрымаць, калі ласка, звяртайцеся.