Тупілак

время чтения: < 1 мин


ТУПІЛАК
( Швецыя) быў заснаваны ў 1989 годзе з мэтай аб’яднання прадстаўнікоў культурніцкай ЛГБТ-супольнасці – пісьменнікаў, рэжысёраў, музыкантаў, паэтаў, журналістаў, актораў, дызайнераў, спевакоў, перакладчыкаў, скульптараў, выдаўцоў, танцораў, мастакоў, фатографаў і інш.

Ганна Росэн (Швецыя) ладзіць семінары, дыскусіі, варштаты, перфомансы і прафесійныя абмены з удзелам прадстаўнікоў культурніцкай ЛГБТ-супольнасці з Паўночных краінаў і гасцей з іншых мясцінаў.

Дзейнічае на сусветным узроўні, як адзін з каардынатараў Міжнароднай культурніцкай сеткі геяў і лесбіянак (ILGCN), удзельнічае ў выданні перыёдыка ILGCN “Erato”, спрыяе культурніцкім абменам і падкрэслівае моц і значнасць культурных здабыткаў прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці.

Мае сябраў у Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Нарвегіі, Ісландыі, Эстоніі, Латвіі, Літве, а таксама на Фарэрскіх і Оландскіх выспах.

Тупілак — гэта фігурка-татэм з Грэнландыі, зроблены з косткі ці зуба жывёлы, якому надаюцца магічныя ўласцівасці. Тупілак дасылаюць ворагам, якіх жадаюць знішчыць. Ворагамі ТУПІЛАКа з’яўляюцца гамафобія і змоўчванне велізарнага ўнёска геяў і лесбіянак у справу развіцця сусветнай культуры.

Кіраўнік арганізацыі ТУПІЛАК:
Біл Шылер (Bill Schiller), Стакгольм, bill@tupilak.org