освещение лгбт-тематики в сми

12 чэрвеня — прэзентацыя маніторынгу “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў СМІ”

Суполка “Журналісты за талерантнасць” сумесна з інтэрнэт-часопісам “MAKEOUT” запрашаюць журналістаў на прэзентацыю вынікаў гадавога маніторынгу “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ”.
Gaypress

У праграме мерапрыемства:

  • прэзентацыя маніторынгу “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ ў 2013 годзе” —  Зміцер Кармазін, журналіст;
  • прэзентацыя кампаніі па рэагаванні на праявы “мовы нянавісці” ў беларускіх СМІ —  Віёла Ермакова, каардынатар Усходне-еўрапейскай сеткі Глабальнага партнёрства па прадухіленні ўзброеных канфліктаў;
  • прэзентацыя “Унёсак СМІ ў фарміраванне супрацьпастаўлення “мы-яны” ў дачыненні да ЛГБТК-супольнасці Беларусі”.  Дыскусія на тэму: “Адказнасць СМІ за распаўсюд ідэяў нецярпімасці і варожасці” —  Наста Манцэвіч, рэдактар часопіса “MAKEOUT”.

Мерапрыемства пройдзе 12 чэрвеня (чацвер) з 16.00 да 19.00 у Менску. Месца правядзення будзе дадаткова паведамлена ўдзельнікам.

Паведаміць пра жаданне ўзяць удзел у мерапрыемстве можна праз электронную пошту [email protected]

Чытайце: ЛГБТ-тэматыка ў беларускіх медыях ў 2012 годзе