дискуссия

Запрашаем на дыскусію «Мова варожасці ў беларускіх СМІ» — 30.07, Мінск

Ініцыятыўная група «Журналісты за талерантнасць» запрашае прыняць удзел у дыскусіі, прысвечанай абмеркаванню першых вынікаў маніторынгу мовы варожасці у беларускіх СМІ.

Gaypress

Па слядах нядаўніх дыскусіяў і палемікі ў фэйсбуку наконт вынікаў пілотнага даследвання мовы варожасці ў СМІ Беларусі з’явілася прапанавана зладзіць афлайн-дыскусію па метадалогіі маніторынгу «Мова варожасці ў СМІ».

У праграме: прэзентацыя вынікаў, адказы на пытанні, агульная дыскусія.

Мерапрыемства адбудзецца 30 ліпеня, серада, з 10.30 да 12.30 у Мінску. Месца правядзення будзе дадаткова паведамлена ўдзельнікам.

Калі ласка, паведаміце пра жаданне ўзяць удзел у мерапрыемстве праз электронную пошту [email protected]

Праводзіць дыскусію Віялета Ермакова.

Магістр паліталогіі (ЕГУ, 2009), дысертацыя “Талерантнасць як характарыстыка палітычнай культуры беларусаў”.

З 2010 года: 
• Каардынатар па гендэрных пытаннях Усходне-еўрапейскай сеткі міратворчых арганізацыяў Глабальнага партнёрства па прадухіленні ўзброеных канфліктаў. 
• Член журы Міжнароднага конкурсу на лепшую публікацыю пра талерантнасць, інтэграванне, узаемапавагу і ўзаемаразуменне ў грамадстве.

Даследаванні і публікацыі:
• “Мапа талерантнасці”, 2011.
• “Гендерны лікбез” (два матэрыялы ў сборніку), 2013.
• “Талерантная журналістыка”», 2013.
• “Праблема працаўладкавання людзей з інваліднасцю ў люстэрку СМІ», 2014.

Сябра ініцыятыўнай групы “Журналісты за талерантнасць”. 
Карэспандэнт «Радыё Рацыя».