Верасень 2, 2014

Конкурс антыдыскрымінацыйных журналісцкіх прац

GayPress разам з культурніцкай ЛГБТ-арганізацый паўночных краінаў ТУПІЛАК абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял на антыдыскрымінацыйную праблематыку.

Gaypress

Аўтары найлепшых друкаваных і Інтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія прасоўваюць ідэю роўнасці розных сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, будуць абвешчаныя падчас круглага стала на тэму “Роўныя правы для ЛГБТ. Роля СМІ і грамадзянскай супольнасці”, які адбудзецца ў Вільні 11 кастрычніка 2014 года. Пераможцы конкурсу атрымаюць адмысловыя ўзнагароды ад ТУПІЛАКУ.

Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў прэсе ў перыяд з 1 студзеня па 31 жніўня 2014 года. Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас [email protected] не пазней за 30 верасня 2014 года.