Варштат для журналістаў і блогераў. Талерантная журналістыка vs. Праявы мовы варожасці ў СМІ

Ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае ўсіх прафесійна зацікаўленых на варштат па пытаннях дыскрымінацыі ў СМІ. Мерапрыемства адбудзецца 25 сакавіка 2015 года ў Мінску.

Gaypress

Падчас інтэрактыўнага варштату ўдзельнікі змогуць:

  • пазнаёміцца з паняткамі “дыскрымінацыя”, “стэрэатып”, “мова варожасці” і навучацца пазнаваць іх у матэрыялах СМІ;
  • пазнаёміцца з асноўнымі відамі дыскрымінацыі (эйджызм, ксенафобія, расізм, гамафобія, рэлігійная нецярпімасць, сэксізм) і нормамі стварэння матэрыялаў, вольных ад гэтых праяваў;
  • абмеркаваць ролю медыя ў грамадстве і межы сацыяльнай адказнасці журналіста.

Лектар:

Віялета Ермакова

Карэспандэнт Радыё Рацыя.

Даследаванні і публікацыі:

Варштат адбудзецца з 18.00 да 20.30. Месца правядзення будзе дадаткова паведамлена ўдзельнікам.

Запіс удзельнікаў на варштат адбываецца да 23 сакавіка (уключна).

Для ўдзелу ў варштаце неабходна накіраваць кароткую заяўку на адрас:

[email protected].

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

З павагай,

Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць”