school
Сакавік 27, 2015

Конкурс на ўдзел у Трэцяй Школе талерантнасці для беларускіх журналістаў (да 4 красавіка)

Трэцяя Школа талерантнасці “Талерантнасць: ад мовы варожасці да разумення і прыняцця разнастайнасці” для журналістаў арганізоўваецца і каардынуецца  ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і будзе праходзіць з 1 па 4 траўня 2015 года ў Нідзе, Літва. Уступная сесія адбудзецца 30 красавіка 2015 г. у Вільні.

 Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць”

Падчас навучання ўдзельнікі паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

Мэтавая група: Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты (штатныя і фрылансеры), рэдактары сродкаў масавай інфармацыі і блогеры, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.

Узрост: ад 18 да 40 гадоў.

Прэтэндэнты на ўдзел у Трэцяй Школе талерантнасці для беларускіх журналістаў павінны адпавядаць наступным крытэрам:- Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;- Мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі;- Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Школы;- Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;- Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

Падача заявак на ўдзел:Удзельнікі Трэцяй Школы талерантнасці для журналістаў будуць адабраныя на конкурснай аснове арганізатарамі Школы.Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты мусяць даслаць да 4 красавіка 2015 года ўключна заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст па электронным адрасе:   [email protected] Неабходна абавязкова пазначыць, ці маецца адкрытая Шэнген-віза на дні правядзення Школы (30.04-04.05.2015). У выпадку адсутнасці візы ў паспяховых кандыдатаў арганізатары Школы аказваюць садзеянне ў яе атрыманні. Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў Трэцяй Школы талерантнасці для журналістаў, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо плацкартным вагонам цягніка).