Гамафобія па-беларуску: спецыяльны выпуск на Белсаце

З ростам гамафобіі ды ксенафобіі ў Расіі – такія самыя тэндэнцыі назіраюцца і ў Беларусі.

Белсат

«Аднаполай пары больш складана зняць кватэру для сумеснага пражывання. Ёсць цяжкасці з наведваннямі ў шпіталях», – распавёў Максім Дзмітрыеў, намеснік старшыні праваабарончага праекта ЛГБТ-супольнасці «ГейБеларусь» у праграме «Размова Мацкевіча».

25 год таму 17 траўня Сусветная арганізацыя аховы здароўя выключыла гомасексуалізм са спісу псіхічных захворванняў. З таго дня 17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.

Як выглядае гамафобія па-беларуску – глядзіце ў праграме «Размова дня».