Цемнаскуры гей — гутарка пра талерантнасць

У студыю НН завітаў Стэфан Фурманаў. Яму 21 год, нарадзіўся і жыве ў Мінску. Яго маці — габрэйка, бацька — кеніец. Стэфан не хавае, што ён гей.

НН

Хлопец займаўся ў мадэльнай школе Сашы Варламава. Вучыўся ў каледжы кулінарыі, працаваў у вядомых установах горада. Год пражыў у Кеніі, вывучаючы англійскую мову.

8 сакавіка група невядомых на аўтобусным прыпынку аднаго са спальных раёнаў горада абражала яго і пагражала фізічнай расправай. Праз некалькі дзён тыя ж людзі пабілі хлопца, ён трапіў у шпіталь. Стэфан пісаў заяву ў міліцыю, аднак праз месяц справу закрылі.

Міліцыянер, які прыходзіў у бальніцу да Стэфана, сярод іншага, параіў яму падстрыгчыся, маўляў, «праблем менш будзе».

У сацыяльных сетках хлопец часам атрымлівае такія паведамленні: