Немца і расейца аштрафавалі за сэкс на вакзале ў Казахстане

время чтения: < 1 мин

Суд казахстанскага горада Кастанай аштрафаваў двух мужчын, якія займаліся сэксам ў будынку чыгуначнага вакзала горада. Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 60-гадовы грамадзянін Германіі і 33-гадовы расіянін, кожны з іх аштрафаваны на 19.820 тэнге (каля $100).


НН

Па дадзеных суда, мужчыны раніцай 29 чэрвеня займаліся дзеяннямі сэксуальнага характару, што было зафіксавана камерай назірання, размешчанай на вакзале. У паведамленні суда ўдакладняецца, што тым самым «абодва парушылі грамадскі парадак».