hate speech

Запрашаем на прэзентацыю маніторынгу “Мова варожасці ў СМІ Беларусі”

Ініцыятыўная група “Журналісты за талерантнасць” запрашае калегаў і ўсіх зацікаўленых асоб на прэзентацыю ды абмеркаванне вынікаў маніторынгу “Мова варожасці ў СМІ Беларусі” за перыяд з 01.01.2015 году па 30.06.2015 год.

Gaypress

У маніторынг увайшлі публікацыі з 36 беларускіх СМІ – нацыянальных і рэгіянальных.

Прэзентацыя адбудзецца 17 ліпеня (пятніца) у Мінску а 17:00. Месца правядзення:

АРТСЯДЗІБА

220005, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ).

У 2014 годзе група «Журналісты за талерантнасць» агучыла вынікі маніторынга «Мова варожасці ў беларускіх СМІ» за паўгады 2014 года. У Беларусі гэта першы і пакуль што ка адзіны праэкт такога кшталту. Чакалася, што вынікі маніторынгу паўплываюць на падвышэнне сацыяльнай адказнасці беларускіх журналістаў, якія фарміруюць грамадскую думку. Ці спраўдзіліся чаканні, даведаемся на анансаванай прэзентацыі.

Далучайцеся, калі ласка!

→Брошюра: Мониторинг языка вражды в белорусских СМИ, 2014 г.