Мова варожасці: Антырэйтынг публікацый у беларускіх СМІ за першае паўгоддзе 2015

Першае месца па неталерантнасці заняла публікацыя ў газеце «Звязда», якая прысвечана страшнай падзеі — расстрэлу рэдакцыі французскага часопіса Charlіe Hеbdo. Адной рукой газета абараняе агульначалавечыя каштоўнасці, другой — распаўсюджвае нянавісць да людзей іншай веры. Такія высновы зрабілі э­ксперты маніторынгу «Мова варожасці ў беларускіх СМІ» за першае паўгоддзе 2015.

Gaypress

Назва публікацыі СМІ Паказнік некарэктнасці
1 Парадоксы, якія дорага каштуюць Звязда 53
Матэрыял фарміруе негатыўныя стэрэатыпы ў адносінах да мусульманаў, ствараючы асацыятыўную звязку “іслам = тэрарызм”. Змяшчае рыторыку халоднай вайны, апісваючы Захад як крыніцу пагрозы. У матэрыяле прысутнічаюць выказванні, скіраваныя супраць мігрантаў. Ён утрымлівае адкрыта ксенафобскія заклікі (“Перавагу трэба аддаваць мігрантам, цывілізацыйна блізкім да беларусаў”).
2 Зянон Пазьняк: беларусы павінны быць гатовы збройна бараніць сваю краіну Вольнае Глыбокае 50
У матэрыяле шчыльна знітаваныя такія прыкметы як этнічнасць (рускі), грамадзянства (грамадзяне РФ) і палітычныя погляды (падтрымка палітыкі Масквы). Неразабраны на паасобныя аспекты вобраз “рускага” малюецца ворагам (то бок, не пуцінская палітыка апісваецца як пагроза, а рускае як варожае) – гэта пры тым, што прыхільнікі палітыкі Пуціна ёсць сярод грамадзянаў Беларусі, этнічных беларусаў, а сярод рускіх расіянаў існуюць праціўнікі гэтай палітыкі. Публікацыя змяшчае заклік да ваенных дзеянняў, не дапускаецца нават шанцу на дыялог. 
3 Почему «вата» ненавидит «хунту» Белгазета 37
У гэты маніторынг не ўваходзяць матэрыялы, якія ўтрымліваюць мову варожасці ў дачыненні да палітычных праціўнікаў. Гэты матэрыял зусім не патрапіў бы ў маніторынг, каб не адна з заключных фразаў: “Першасная недаразвітая свядомасць і эстэтыка раба, якая дамінуе ў Расіі”. Адна гэтая фраза скіроўвае рыторыку (даволі агрэсіўную: “мы загонім вату пад лаўкі і прымусім падпарадкавацца наймацнейшаму, але наставіць на розум іх не атрымаецца”) на ўсіх жыхароў суседняй дзяржавы, пераводзячы такім чынам канфлікт з плоскасці палітычнай ў канфлікт краінаў. І гэта пры тым, што прадстаўнікі кожнай з палітычных пазіцыяў ёсць як ва Украіне, гэтак і ў Расіі. 
4 Горе и слезы Ближнего Востока СБ 34
Антызаходняя рыторыка.
5 Обаме нужна Свобода![1] 7дней 32
Рыторыка халоднай вайны. Вобраз Амерыкі як ворага.

[1] Нягледзячы на дату публікацыі, матэрыял з’явіўся ў 2015 г.

Для маніторынгу былі адабраныя 36 беларускіх СМІ. Сам факт з’яўлення ў артыкуле мовы варожасці нічога не гаворыць, наколькі некарэ­ктнай ёсць публікацыя. Мова варожасці мае ступені жорсткаці (ад прамых заклікаў да гвалту да распаўсюду стэ­рэ­атыпаў). Для гэ­тага існуе адмысловы «паказчык некарэ­ктнасці», на  аснове якога будаваўся рэ­йтынг.