Чэрвень 27, 2016

Гамафобію Севярынца асудзілі на міжнародным узроўні: у Літве прайшла канферэнцыя ILGCN–2016

Міжнародная культурніцкая сетка ЛГБТ-супольнасці асудзіла нядаўнія праявы гамафобіі ў свеце і Беларусі. У спіс непрымальных у цывілізаваным свеце дзеянняў патрапілі забойствы ЛГБТ-людзей і выказванні лідэраў думак, напрыклад, Паўла Севярынца, якія могуць распальваць нянавісць да людзей і прыводзіць да гвалту і забойстваў.

Gaypress

Прэзентацыі, дыскусіі пра важнасць культурніцкіх здабыткаў прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, прагляды дакументальных фільмаў з Канады і Расіі, а таксама планаванне будучых стратэгіяў дзейнасці ў межах Міжнароднай культурніцкай сеткі ЛГБТ (ILGCN) адбыліся падчас першага этапу Cусветнай культурніцкай канферэнцыі ILGCN–2016. Мерапрыемства прайшло ў прыбалтыйскім мястэчку Паланга па ініцыятыве літоўскіх сябраў Сеткі.

Асуджэнне забойстваў і нападак на ЛГБТ у ЗША, Мексіцы, Бангладэш і Беларусі

Удзельнікі Культурніцкай канферэнцыі рашуча асудзілі:

“Мы ганарымся тым, што канферэнцыя адбылася ў Літве,” — падкрэсліў мясцовы каардынатар ILGCN Арвідас Вогуліс. — “Усе міжнародныя мерапрыемствы ЛГБТ тут з’яўляюцца важнай падтрымкай нашай барацьбы супраць забароны на распаўсюд інфармацыі пра гомасэксуальнасць у Літве.”

“Падчас канферэнцыі адбыўся каштоўны абмен думкамі, а таксама разгарэліся цікавыя дыскусіі, асабліва датычна праблемаў, з якімі сутыкаюцца актывісты за роўныя правы для ЛГБТ ва Усходняй Еўропе, а таксама магчымых шляхоў іх вырашэння праз зварот да культурніцкіх дасягненняў сябраў ЛГБТ-супольнасці”, заўважыў А.К., сябра ILGCN з Беларусі. –

“Таксама вельмі важна, каб журналісты не забываліся пра сваю сацыяльную адказнасць за карэктнае і недыскрымінацыйнае асветленне ЛГБТ-тэматыкі”.

Удзельнікі канферэнцыі віталі відэазварот сп-ні Ульрыкі Луначэк, адкрытай лесбійкі, якая прадстаўляе аўстрыйскую Зялёную партыю ў Еўрапарламенце, а таксама займае пасаду віцэ-старшыні Еўрапарламента і ачольвае сталую парламенцкую групу па пытаннях ЛГБТ.

Сп-ня Луначэк распавяла пра значны прагрэс, які адбыўся у ЕС, у справе дасягнення раўнапраўя для прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, але адзначыла існаванне шэрагу сур’ёзных выклікаў на шляху да поўнай роўнасці.

“Канада асабліва прагне падтрымаць ЛГБТ-супольнасць у змаганні за раўнапраўе, у тым ліку за роўныя правы ў галіне культуры ў гэтай частцы свету,” — паведаміў каардынатар ILGCN з Таронта, рэдактар Роберт Мілкавіч. — “Канада мела дыскрымінацыйную палітыку ў дачыненні да разнастайных меншасцяў у мінулым. Аднак адбылася эвалюцыя, і важна зразумець, як гэтая эвалюцыя магла адбыцца”.

 

Другая частка канферэнцыі Міжнароднай культурніцкай сеткі ЛГБТ (ILGCN) запланавана на 10—14 кастрычніка 2016 г. у Швецыі, дзе адбудзецца Першы месячнік па гісторыі і мастацтве ЛГБТ.