Верасень 1, 2016

Запрашаем на прэзентацыю маніторынгу «Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ»

Штогадовы маніторынг публікацый у беларускіх медыях на ЛГБТ-тэматыку ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць» адбудзецца 23 верасня а 17:30—20:00 у Мінску. На прэзентацыю запрашаюцца журналісты і блогеры, а таксама сацыяльныя даследчыкі ды грамадскія актывісты.

Gaypress

Нашыя эксперты раскажуць аб выніках аналізу публікацыяў у найбольш уплывовых СМІ Беларусі, вызначаць агульныя тэндэнцыі ў беларускай медыя-сферы адносна асвятлення ЛГБТ-тэматыкі.

Будуць названыя тыповыя памылкі і стэрэатыпы, якія пануюць у галовах беларускіх журналістаў.

Пра вынікі папярэдніх маніторынгаў чытайце ў нашай падборцы→ 

Просім пацвердзіць свой удзел па электроннай пошце [email protected]