Снежань 12, 2016

Лепшымі антыдыскрымінацыйнымі артыкуламі сталі работы Наталлі Касцюкевіч (Беніцэвіч) з Tut.by

Міжнароднае беларуска-шведскае журы разгледзела больш за 30 конкурсных працаў, якія былі накіраваныя 11 беларускімі журналістамі з 9 СМІ на прафесійны конкурс “Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі-2016”.

Gaypress

У 2016 годзе пераважнай большасцю галасоў сябры журы лепшымі абралі два артыкулы спадарыні Наталлі Касцюкевіч (Беніцэвіч) «Как в Беларуси живет обычная однополая семья» і «Не твое тело. Как в Беларуси живет девушка, родившаяся парнем», якія былі апублікаваныя на найбуйнейшым беларускім інтэрнэт-партале TUT.BY. Асаблівая падзяка была выказаная сябрамі журы фотакору TUT.BY Аляксандру Васюковічу за высокапрафесійныя і выразныя ілюстрацыі да журналісцкага матэрыяла, які стаўся пераможцам конкурса.

Сёлета ў склад міжнароднага журы ўвайшлі цяперашнія і былыя журналісты Шведскага радыё, Радыё Рацыя, тэлеканала Белсат і журналісты-фрылансеры — чальцы беларускай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць” і шведскай арганізацыі ТУПІЛАК, якая аб’ядноўвае культурніцкія ЛГБТ-ініцыятывы з Паўночных краiнаў.

Віншуем пераможцу!