20170202_tsishko

Чым ў гея вышэйшы царкоўны статус, тым больш гэта хаваецца. Інтэрв’ю з беларускім святаром-геем

Чым ў гея вышэйшы царкоўны статус, тым больш гэта інфармацыя хаваецца. Пра падыходы да ЛГБТ ў дзвюх асноўных сусветных канфесій размаўляем з адмыслоўцам. 

Д. К., Gaypress.eu

фота з сацсетак а. Цішко

Канкрэтна негатыўнае. Так іерадыякан Грэцкай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Амерыкі і Канады а.Валянцін характарызуе стаўленне ў праваслаўнай царкве да геяў. У каталіцкай царкве, прынамсі, заклікаюць не прымяняць да геяў ганенняў. 

У свеце жыве каля 2,2 мільярда хрысціян. Каля паловы з іх — 1,09 млрд католікі, яшчэ больш трэці сябе прылічаюць за пратэстантаў — 800,6 млн. Да праваслаўных сябе прылічаюць 260,4 млн хрысціян. Іншыя хрысціянскія групы складаюць не больш за 28,4 млн чалавек (гэта толькі 1%).

«Каталіцкая царква больш лаяльна ставіцца да геяў», – расказвае а.Валянцін. Па прынцыпе – не крытыкаваць і не прымяняць ганенняў. Нават узгадвае выказванні Папы Францыска, які сказаў, «хто я такі, каб некага крытыкаваць альбо судзіць». Але праз палітыку, якую афіцыйна правозіць каталіцкі касцёл – гэта і засталося толькі на словах. Больш нічога.

→Церковь и гомосексуальность: страницы истории

— Маем выказванні Папы, а можа ў цябе ў памяці есць выказванні таксама высокіх прадстаўнікоў праваслаўнай царквы?

— Так выказваюцца перыядычна на гэту тэму і прадстаўнікі праваслаўнай царквы. Між іншым, два гады таму, сваю афіцыйную пазіцыю па гэтым пытанні сфарміравалі расейскія стараабрадцы. Але яна тая ж самая: катэгарычна адмоўная.

— А іншыя хрысціяне?

— Ёсць некалькі цэркваў, якія да гэтага ставяцца больш менш нармальна. У пратэстантаў няма адзінства ў гэтым пытанні. Рэлігійныя аб“яднанні, якія не прызнаюць гомасексуальныя адносіны грэхам: англіканскага Царква Швецыі, Царква Даніі, Царква Ісландыі, Пратэстанцкая царква Нідэрландаў, Евангелійская царква Германіі, Об“яднаная царква Канады, Эпіскапальная царква ЗША, Евангеліцкая лютаранская царква ў Амерыцы, Аб“яднаная Царква Хрыста, Метрапольная абшчынная царква, большасць старакаталіцкіх і лютэранскіх цэркваў, квакеры. Існуюць таксама такія асобныя цэрквы сярод баптыстаў і пяцідзесятнікаў.

→Страсти отцовы. Священник-гей сделал признание

— Як ты думаеш ад чаго гэта залежыць? Ад унутранай атмасферы ў краіне і як грамадства ставіцца да ЛГБТ супольнасці ці наадварот царква нейкім чынам ўплывае і фарміруе грамадскі погляд.

— А тут вельмі многа складнікаў. Напрыклад, тыя ж самыя каталікі, ў іх ёсць такое паняцце, як «эвалюцыя дагмату» і яны змяняюць сваю пазіцыю да нейкіх пытанняў, яны імкнуцца ісці ў нагу з гэтым светам. Калі яшчэ гадоў 50 ці 100 таму такога пытання ўвогуле не ўзнікала, то цяпер сітуацыя змянілася і каталіцкая царква стараецца паразмысліць над пытаннем, выпрацаваць нейкае сваё стаўленне.

— Але праваслаўная царква, зараз я кажу выключна пра Маскоўскі патрыярхат, у іх трошкі іншая пазіцыя да усяго: яны сябе лічаць артадоксамі. Яны гэта лічаць плюсам, я гэта лічу – канкрэтным мінусам. Для мяне гэта не артадоксы, а «дыназаўры». Яны засталіся недзе там, яшчэ ў часах імператара. Вядома, што тады такое пытанне не ўсплывала і таму пазіцыя засталася недзе на тых жа падмурках. І калі б нават сёння праваслаўная царква, Маскоўскі патрыярхат, сам Кірыл захацеў змяніць сваё стаўленне – яму б гэтага не дало зрабіць грамадства, не дала б зрабіць сама царква. Сотнямі гадоў праваслаўная царква ўбівала ў галовы сваіх верных, што гэта грэх. У адно імгненне змяніць сітуацыю і пачаць гаварыць, што мы памыляліся – не атрымаецца.

— Хачу зразумець ці гэта рэлігія фарміруе грамадскія погляды, ці царква дастасуецца да грамадскіх поглядаў…

— Тут усё вельмі звязана. І рэлігія ўплывае на грамадства і на палітыку, і палітыка ўплывае на рэлігію. Калі ў Ватыкане яны імкнуцца супрацоўнічаць, адно аднаго дапаўняюць, альбо крытыкуюць, то ў рускай праваслаўнай царкве іншая сітуацыя. Там рэлігія і дзяржава зліліся ў адно цэлае.

— Чаму тады заходнія цэрквы больш ліберальныя ў тым пытанні?

— Як сказалі бы праваслаўныя, таму што яны адкалоліся ад католікаў і толькі праваслаўныя захавалі чысціню веры. Гэта, канечне, жарт. Але ўсё ж, гэта заходні свет, такая сітуацыя з лютэранамі, евангелістамі, такая ж сітуацыя, што з рыма-каталікамі. Там ні царква не ўплывала на палітыку, ні палітыка не ўплывала на царкву. Яны існавалі паралельна і ўплывалі адна на адну. Там царква зразумела, што свет мяняецца і царква павінна змяняцца.

→Папа Франциск: Необходимо уважать достоинство геев

— Самая распаўсюджаная статыстыка, што 10% – геі. Відавочна тыя 10% ёсць і ў царкве. Не заўважаюць гэтага? Ігнаруюць, што і ў царкве ёсць геі?

— Хочуць ці не хочуць іерархі цэркваў — гомасексуалы ёсць у кожнай царкве. Колькі б праваслаўныя не крычалі, што ў каталікоў іх болей – гэта не праўда. Хапае і сярод праваслаўных. Тут можна доўга філасофстваваць над пытаннем: чаму так адбываецца, але працэнт ад гэтага не змяняецца, ты я ж самыя 10. Яны ёсць і ў рыма-каталіцкіх семінарыях і ў праваслаўных, пасля якіх студэнты выходзяць і становяцца святарамі.

На сёння мне вядома, канечне, іменаў я называць не буду… але калі б сёння раптам праваслаўная царква пачала выганяць з царквы, пазбаўляць санаў усіх прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, якія знаходзяцца ў структуры царквы, то 1/3 святароў, епіскапаў і некалькіх патрыярхаў мы б згубілі.

— Але гэта ж не будзе. Бо там таксама жывуць па той жа самай сістэме – хаваюцца.

— Так. Тут яшчэ іншае пытанне. Чым ў гея вышэйшы царкоўны статус, тым больш гэта інфармацыя хаваецца. Ёсць царква Маскоўскага патрыярхату, я не буду казаць у якой краіне, дзе мне вядома некалькі «саноўных прадстаўнікоў», саноўных – тыя хто мае высокі сан. Пра іх ведае самае вышэйшае кіраўніцтва царквы, але ўсё замоўчваецца, бо калі пачаць сёння падымаць гэта пытанне, «пацянуўшы за нітачку, можна распусціць усю кофтачку». А царква гэта не хоча.

→Экс-Папа признал «гей-лобби» в Ватикане

— Такі троху крывадушны падыход?

— Царква стараецца не заўважаць такія пытанні. Але калі ўжо ўсплывае, то канечне, імкнуцца гэта спусціць на тармазы. А з праблемамі трэба разбірацца.

— Ты лічыш гэта праблемай?

— Праблема не ў тым, што гомасексуалы ёсць ў царкве – праблема ў тым, што царква не змяняе свой падыход да іх. Мяне напрыклад, не цікавіць, што адбываецца ў ложку таго ці іншага мітрапаліта, але да таго моманту пакуль яго не цікавіць, што адбываецца ў маім ложку. А яго я так разумею вельмі цікавіць, бо кожны раз чую, што гомасексуалаў у царкве быць не павінна і гэтак далей…

— А такая дыскусія, як ты лічыш, увогуле патрэбная? Ці можа далей жыць па прынцыпу «маўчым і не заўважаем»?

— У сусветным праваслаўі, напрыклад, ідзе такая дыскусія. Прыгадваецца нядаўні сабор на Крыце. Там даслалі адкрыты ліст ад імя Еўрапейскага форуму ЛГБТ-хрысціянаў. Гэты ліст падняў, вядома, шмат шуму. Ён дайшоў да Сабору. Там яго чыталі, канечне, неафіцыйна, не на узроўні павесткі дня. Быў цікавы выпадак, калі прадстаўнікі 16 праваслаўных цэркваў, пачытаўшы, гэта ліст сказалі, што мы не маем права праігнараваць яго, бо за сценамі сабору вынікаў і рэакцыі на яго чакаюць сотні тысячаў. Але адзін з прадстаўнікоў сказаў; «Чаму «за сценамі», можна падумаць, што «у сценах сабора» няма людзей, якія таксама чакаюць рэакцыі на гэты ліст»?

Сусветныя праваслаўныя разумеюць, што трэба нешта рабіць і думаю там ідуць нейкія размовы. Адзінае, што з-за царкоўнай палітыкі мы не пачуем гучных абмеркаваняў. Каталіцкая царква ў гэтым пытанні таксама пачынае думаць. Пра гэта сведчаць і тыя ж самыя выказванні Папы, якія потым некаторыя імкнуцца патлумачыць, што, маўляў, вы не правільна іх зразумелі. Гэта таксама сведчыць пра тое, што Папа, як кіраўнік, імкнецца нешта змяніць, але яму проста не дазваляюць. Там таксама свая палітыка.

→Ответ белорусского иеродиакона-гея арцибискупу Кондрусевичу на критику национального плана по гендерному равенсту

— Ці правільна я разумею, што тэма прасякнута крывадушшам? Усе мы разумеем, што геі ёсць, але давайце лепей пра гэта гаварыць не будзем.

— У некаторай ступені так. Нехта пра гэта гаварыць не хоча, іншыя хацелі бы, але баяцца. Напрыклад, я бачу пэўныя штуршкі ў гэтым накірунку з боку Кастанцінопальскага патрыярхату, але Канстанцінопаль хутчэй за ўсё пабаіцца выходзіць з такімі пытаннямі праз рэакцыю іншых праваслаўных цэркваў, у тым ліку тых, што знаходзяцца пад пратэктаратам Маскоўскага патрыярхату. Есць асобныя святары, нават тут у Беларусі, і праваслаўныя і рыма-каталіцкія, нават не з ліку прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, якія да гэтага ставяцца нармальна, але яны пра гэта не скажуць, бо баяцца санкцыяў з боку свайго царкоўнага кіраўніцтва.

І бліжэйшыя, як мінімум 50 гадоў нічога кардынальна не зменіцца ў падыходзе да гэтага пытання двух традыцыйных канфесій, кажа а.Валянцін.

Католікі пакуль больш лаяльна ставяцца прадстаўнікоў ЛГБТ, але прынцып адзіны: ты альбо маўчыш, альбо кажаш і пакідаеш структуру.

comments powered by HyperComments