alexa_klimenka
Чэрвень 20, 2017

«Мы з мужам хочам дзяцей». Алекса Кліменка расказвае, што значыць быць гомасэксуалам у Беларусі

Адкрыты гей з Мінску расказвае пра прыватнае жыццё і абмежаванні для гомасэксуалаў, якія ім ставіць беларускае грамадства.

Радыё Свабода

27-гадовы мянчук Алекса Кліменка называе сябе дысыдэнтам і беларускім нацыяналістам, а таксама ня ўтойвае сваёй гомасэксуальнасьці. Ён жыве з грамадзянскім мужам, разьлічвае, што калі-небудзь яны аформяць адносіны афіцыйна. Пара жыве ў маці Алексы: жанчына прыняла выбар сына і нават кажа, што ў яе два сыны. Пры падтрымцы грамадзянскага мужа Алекса ўдзельнічае ў палітычных вулічных акцыях, а таксама марыць пра Беларусь, у якой ня будзе «прэзумпцыі гетэрасэксуальнасьці».