Шведская сімфанічны аркестр ператварае гамафобны ліст нянавісці ў прыгожую музыку

Вы калі-небудзь думалі пра тое, каб ператварыць самыя агідныя словы вашага нянавісніка у музычную кампазіцыю?

Не, мы таксама пра такое не падумалі б ніколі.

 

Але Шведскі Сімфанічны аркестр зрабіў гэта з некаторымі з лістоў нянавісці, якія яны атрымалі пасля выступу ў канцэртнай зале Гельсінгборга ў Швецыі, дзе гралі музыку ЛГБТ-кампазітараў – яны ператварылі іх змест у кантату.

(Шведскі Сімфанічны аркестр/Wikimedia Commons)

Так, вы ўсё правільна прачыталі. Пасля таго, як група ЛГБТ-музыкаў атрымала паведамленне ад троля аб тым, што іх музыка выклікала ў яго «жаданне ванітаваць», а аркестр «скокнуў на адзін цягнік з педзікамі», яны зрабілі адказ у  музычнай форме пад назвай «цягнік з педзікамі».

(Рыкард Седэрберг/Wikimedia Commons)

«Як мастацкая ўстанова мы, натуральна, актыўна рэагуем на тое, што адбываецца ў нашым атачэнні, і на падзеі вакол нас. Ліст нянавісці, які я атрымаў, быў поўны пагарды і страху перад любоўю паміж людзьмі,» – сказаў Queerty кампазітар Фрэдрык Остэрлінг .

Аб’яднаўшыся з квір-музыкам і тэнарам Рыкардам Седэрбергам, пара стварыла кантату, якая будзе выкананая ў канцэртным зале ў гэтым месяцы.

(Рыкард Седэрберг/Wikimedia Commons)

«Я не вагаўся, калі Рыкард Седэрберг прапанаваў мне пакласці гэта на музыку. Разглядаючы тэкст як опернае лібрэта, мы змаглі старанна вывучыць эмоцыі, якія спрабаваў выказаць ананімны адпраўнік.

І ў той жа час мы робім менавіта тое, што павінна рабіць мастацкая ўстанова – мы адлюстроўваем наш час у мастацтве», – зазначыў Астэрлінг у сваім допісе.

Натуральна, Седэрберг паабяцаў у Фэйсбуку выканаць «Bögtåget» найбольш выкшталцоным спосабам: у футболцы і акулярах вясёлкавых колераў і з вясёлкавым лакам для пазногцяў.

«Нянавісць з такім паэтычнымі амбіцыямі я не магу пакінуць незаўважанай,» – напісаў Седэрберг ў сваім пасце.

«Шкада, што пасланне было накіравана ў  форме ліста, інакш мы маглі б пачуць мілае вібрэта», – дадаў ён.

Фрэдрык Остерлінг і Рыкард Седэрберг, мы апладуем вам.

 

 

pinknews