Амаль дзве траціны ЛГБТ-моладзі сутыкаліся з суіцыдальнымі думкамі з прычыны булінгу

время чтения: 2 мин

Апытанне маладых людзей у Вялікабрытаніі паказала, што ў 62% ЛГБТ-моладзі ўзнікаюць суіцыдальныя думкі ў выніку булінгу.

Штогадовае даследаванне булінгу, праведзенае дабрачыннай арганізацыяй Ditch the Label, паказала, што 43% апытаных з ліку прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці сутыкаліся з булінгам цягам апошніх 12 месяцаў.

 

Было апытана больш за 9000 чалавек ва ўзросце ад 12 да 20 гадоў.

Сярод апытаных з ліку прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці амаль траціна – 31% – спрабавалі скончыць жыццё самагубствам з прычыны таго, што перажылі, а палова рэспандэнтаў заявіла, што яны чынілі сабе шкоду.

Яшчэ 31% заявіў, што ў іх развіліся харчовыя разлады, а 70% – што ў іх з’явілася сацыяльная ўстрывожанасць.

71% апытаных з ліку ЛГБТ-моладзі заявілі, што гэта вяло да дэпрэсіі.

70 % апытаных заявілі, што ў іх развілася сацыяльная ўстрывожанасць (MARTIN BUREAU/AFP/Getty)

«На жаль, булінг застаецца рэальнай праблемай у Вялікабрытаніі, і любы, хто ідэнтыфікуе сябе як ЛГБТ+, будзе сярод найбольш пацярпелых», – сказаў Ліам Хакетт, генеральны дырэктар Ditch the Label.

«У далейшым маладыя прадстаўнікі супольнасці ЛГБТ+ падлягаюць ўплывам гетэранарматыўнасці ў шырэйшым грамадстве.

20% маладых людзей з ліку тых, хто быў аб’ектам булінгу,ідэнтыфікуюць сябе як гетэрасэксуалы, але з іх здзекаваліся на падставе таго, што лічылі іх геямі або лесбійкамі, што відавочна паказвае на ўсё яшчэ негатыўную асацыяцыю з ЛГБТ+.

«Трэба старацца рабіць больш, каб адукоўваць людзей адносна сэксуальнасці і гендэрнай ідэнтычнасці, абараняць маладых людзей з ліку ЛГБТ+ ад булінгу і нападак у рэальным жыцці і анлайн, трэба, каб тыя, хто бачыць здзекаванні, усё часцей заступаліся за ахвяру і бяспечна распавядалі іншым, што яны бачылі, а не заставаліся староннімі назіральнікамі».

43% апытаных з ліку прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці былі аб’ектам булінгу на працягу апошніх 12 месяцаў.

Больш за палову (57%) тых, хто браў удзел у апытанні, сказалі, што яны лічаць, што выбралі ў якасці мішэні для здзекаў праз знешні выгляд. Кожны дзясяты – з прычыны іхнае інваліднасці.

Кожны дзясяты з ліку маладых людзей, з якіх здзекваліся, сутыкаўся з булінгам штодзень, а палова – прынамсі раз на месяц.

Апытваліся і тыя, хто быў сведкамі булінгу. Траціна з іх прызналі, што яны рэдка ці ніколі не спрабавалі спыніць здзекаванні.

Арганізацыя заклікае маладых людзей паведамляць пра булінг з захаваннем бяспекі і ананімна.

Эн Лонгфілд, камісар па справах дзяцей у Англіі, сказала: «Шмат што яшчэ трэба будзе зрабіць і ў сям’і, і ў школах, каб дапамагчы тым, хто стаў ахвярамі булінгу, а таксама, што вельмі важна, трэба ў першую чаргу прадухіляць булінг з боку дзяцей.

Дзеці, якія становяцца аб’ектам булінгу, павінны ведаць, што яны могуць звярнуцца да сваіх бацькоў, настаўнікаў або ў арганізацыю Ditch the Label, каб пагаварыць пра тое, што адбываецца».

 

pinknews