Трансвестыт: «Мае бацькі сказалі, што я патраплю ў пекла за тое, што я гей. Цяпер яны мае самыя вялікія прыхільнікі»

Трансвестыт з Тэхасу распавёў пра тое, як яго бацькі перасталі казаць яму, што ён адправіцца ў пекла, і сталі яго самымі вялікімі прыхільнікамі.

Тымаці Байэрс, які выступае пад псеўданімам Сабл Сітыз, узгадаў, што ягоныя рэлігійныя бацькі не ўхвалялі яго сэксуальнасць, калі ён быў падлеткам.

 

«Я не ведаў, што такое гей, да другога класа, калі я зразумеў, што я цалкам закаханы ў аднаго хлопчыка ў школе, і я плакаў, таму што я ніколі не бачыў хлопчыка, які адчуваў бы тое ж самае,» – сказаў ён ЛГБТ+ платформе «Я з карчоў» (I’m From Driftwood).

Калі яму было 17 гадоў, яго бацькі даведаліся, што ён гей.

«Я збіраўся адправіцца ў пекла. Яны тут жа паклікалі пастара, каб ён дапамог мне адумацца. Бацькі сказалі, што ніколі не ўхваляць мой выбар партнёра», – сказаў Байэрс.

«Што яны ніколі ў жыцці не пойдуць на маё вяселле. Ніколі не запросяць майго партнёра на вячэру. Ніколі не запросяць нас пераначаваць. Ніколі не прыйдуць да мяне дадому ў госці, калі ён будзе там»

Калі сям’я пераехала ў Арэгон, Байэрс пачаў знаёміцца з іншымі геямі ў сацыяльных сетках. Ён таксама пазнаёміўся са сваёй травесці-маці Джэрсі Сітыз і пачаў выступаць у начным клубе.

«А потым аднойчы мы зрабілі травесці-камедыю, і мая бабуля, маці і бацька сказалі: «Сапраўды, гэта была справа часу, каб усё выправілася. Фух. Мы ведалі. Ці значыць гэта, што ты хочаш быць жанчынай, Тымаці?» Яны называлі мяне поўным іменем і ўсё такое», – згадвае Байэрс.

Гэта быў момант, калі яго бацькі пачалі прымаць яго сэксуальнасць. У Байэрса быў хлопец, якога запрашалі на вячэру, але калі яны разышліся, ён пераехаў у Портланд і пачаў у сур’ёз займацца травесці – нават прэтэндаваў на званне Міс Джуніар Прайд.

Калі ён наведаў сваіх бацькоў, ён упершыню патлумачыў, што такое яго жыццё ў травесці.

«Я казаў, што ў мяне цяпер шмат сяброў. І што ў мяне сапраўды добра атрымліваецца. Што людзям я падабаюся. Што мне пакідаюць  грошы «на піва». Я адчуваю сябе маленькай зоркай. Я перайшоў ад аматарскіх вечароў да таго, каб увайсці ў асноўны склад», – сказаў ён.

Нечакана бацькі Байэрса пачалі прыходзіць на шоў. Ён успомніў дзень, калі яго бацька сядзеў сярод слухачоў, калі ён збіраўся выконваць песню «для дарослых».

«Я быў амаль у чым маці нарадзіла, і рабіў тое, што мне ў дзяцінстве забаранялася. А бацька сядзіць у пярэднім шэрагу і смяецца. І маці таксам весела. Яна ўжо троху выпіла. Пасля гэтага, яны кожны дзень прыходзілі», – сказаў ён.

Бацька Байэрса цяпер кіруе яго сайтам, а маці дапамагае з арганізацыяй выступаў.

Я прайшоў шлях ад «ты патрапіш у пекла» і «мы ніколі не прымем твайго партнёра» да таго, што бацькі сталі кіраваць маім фан-клубам, а бацька падбадзёрвае мяне ўдзельнічаць у «ТравесціГонцы», кажа Байэрс.

«Гэта даволі дзіўная змена, я ўвесь час буду самому сабе нагадваць, як мне пашанцавала, бо ёсць вельмі шмат дзяцей, якіх не прымаюць сем’і, якім бацькі дагэтуль навешваюць ярлыкі», – зазначае ён.

 

pinknews