Суседка расплакалася ад кранальнага ліста трансгендэрнага хлопца

Неверагодна мілы ліст 15-гадовага трансгендэрнага хлопчыка сваёй суседцы стаў вірусным.

Одры сказала PinkNews, што яна атрымала паведамленне пасля размяшчэння сцяга трансгендэрных людзей на сваім доме ў Солт-Лэйк-Сіці, Юта.

 

Падняўшы ружова-блакітна-белы сцяг трансгенэрных людзей у сваім двары, Одры вырашыла паказаць, што яна не саромеецца сваёй гендэрнай ідэнтычнасці.

Гэта быў смелы учынак, улічваючы, што ў Солт-Лэйк-Сіці знаходзіцца штаб-кватэра Мармонскай царквы, якая не прымае роўнасць ЛГБТ+, нягледзячы на апытанне ў мінулым годзе, якое паказвае, што маладыя мармоны ўсё часцей ўхваляюць аднаполыя шлюбы.

Сцяг уразіў мясцовага маладзёна.

Падлетак пакінуў Одры ліст, у якім напісаў: «Суседка, дзякуй за транс-сцяг у вашым двары.

Мне 15, я трансгендэрны хлопец, я жыву ў асяродку, дзе мяне не падтрымліваюць, але кожны раз, калі бачу ваш сцяг, мне становіцца лепш».

«Я вельмі рады, што вы ёсць і цаню ваш гонар. ДЗЯКУЙ», – дадаў ён.

«P.S. Мой почырк вельмі дрэнны! Прабачце!»

Кранальны ліст (HappyNazgul/reddit)

Одры апублікавала здымак ліста на Reddit і дадала: «Я знайшла гэты ліст на парозе, ён расчуліў мяне да слёз. Я чую цябе, малады чалавек, і я спадзяюся, ты трымаеш галаву высока паднятай!»

У размове з PinkNews Одры сказала, што наконт ліста ў яе «змешаныя» пачуцці.

«Я была вельмі засмучаная тым, што падлетак не мае належнай падтрымкі, але ў той жа час ліст вельмі мяне натхніў», – сказала Одры.

«Трэба быць досыць смелым, каб напісаць ліст і пакінуць яго на парозе ў незнаёмага чалавека».

Яна была ўсцешанай, што прынесла радасць у жыццё падлетка, але сказала, што ліст прымусіў яе «задумацца, як можна палепшыць жыццё аўтара і падлеткаў, такіх як ён».

«Адкуль мы ведаем, як яны змагаюцца ў адзіноце?», сказала Одры.

Одры адчувае, што ёй пашанцавала, бо ў адрозненні ад хлопчыка ейныя блізкія прынялі ейную ідэнтычнасць як трансгендэрнай жанчыны.

«На шчасце, падтрымка сям’і і сяброў прыкладна не змянілася ў параўнанні з тым, што было да майго камінг-аўту», – сказала яна.

 

pinknews