Фэйсбук прызнае блакаванне гей-рэкламы

время чтения: 2 мин

Дзясяткі аб’яваў ад ЛГБТ+ былі заблакаваныя Фэйсбукам, згодна з расследаваннем газеты Вашынгтон Пост.

Гэта закранула як допісы, што прапагандавалі ўсё, ад правоў трансгендэраў на Філіпінах да артыкулу пра людзей ЛГБТ+, якія жартуюць са сваіх правільных калегаў, так і шэраг мясцовых квір-арганізацыяў.

 

Гігант сацыяльных медыяў, які ўжо сутыкнуўся з абвінавачваннямі ў спробе ачысціць квір-кантэнт на гэтым тыдні пасля выдалення даўно створанай старонкі Чытанка голых хлопчыкаў (Naked Boys Reading), заявіў, што ў большасці выпадкаў ягоная цэнзура была выпадковай.

«Тыя, што былі няправільна пазначаныя, выдаленыя з архіву, і мы прыносім прабачэнні за памылку», — сказала прэсавая сакратарка кампаніі коштам ў паўтрыльёна даляраў Дэван Кэрнз у інтэрв’ю «Вашынгтон Пост».

«У рамках нашай палітыкі мы бярэм да разгляду ня ўсе рэкламныя допісы, якія адносяцца да ЛГБТ, а толькі тыя, якія прапагандуюць асобныя палітыкі ці палітычныя пазіцыі, што і робяць некаторыя са згаданых допісаў”.

Некаторыя з допісаў былі выдаленыя, бояны былі «звязаныя з палітыкай і пытаннямі агульнанацыянальнай важнасці» і ня мелі пазнакі «аплачанае», а прасоўваліся праз мясцовыя суполкі, такія як ЛГБТ-цэнтр акругі Орындж, бізнэс-рада ЛГБТ акругі Мантгомеры, Кааліцыя асобаў ЛГБТ з Тэхасу і гей-сем’і Сіэтлу.

Іншыя, здавалася б, бяскрыўдныя запісы пра роўнасць са старонак, такіх як «ЛГБТ-прайд», «На паветра дзеля здароўя»: «Праграма здароўя і самаадчування ЛГБТ» і «Нараджальнасць ЛГБТ» таксама былі выдаленыя, паводле інфармацыі рэкламных архіваў Фэйсбуку.

Заблакаваны допіс з рэкламай апытання ад Фонду роўнасці (Фонд супольнасці Оўмэга /facebook)

Іншы допіс, з папулярнай старонкі Bisexual.org, проста зычыў шчаслівага дня нараджэння бісэксуальнай акторцы Сары Рамірэс, якая зрабіла камінг-аўт пасля таго, як перастала граць ролю Кэлі Торэс ў серыяле Анатомія Грэй, якая з’яўляецца найдаўжэй прысутным на тэлебачанні персанажам ЛГБТ+.

Старонка, у якой больш за мільён падпісчыкаў, спрабавала адправіць допіс двойчы, але беспаспяхова.

Незразумела, што было ня так з гэтым допісам-віншаваннем з днём нараджэння (bisexual.org/facebook)

Марша Бонэр, матывацыйны квір-спікер, распавяла газета «Вашынгтон Пост» пра тое, як на пачатку гэтага году выдалілі ейную аб’яву наконт канферэнцыі пра нябелых людзей ЛГБТ+, уздымаючы пытанне: Чаму гэтая супольнасць лічыцца палітычнай?

«Імігранты — гэта палітыка. ЛГБТ цяпер — палітыка. Афра-амерыканцы — палітыка. Амерыканцы азіяцкага паходжання — палітыкі. Дзе гэта спыніцца, калі ўсё, што мы спрабуем зрабіць, гэта жыць сваім жыццём?”

Раней у гэтым годзе агенцтва Buzzfeed паведаміла, што Фэйсбук цішком заблакаваў таргетынг рэкламы па сэксуальнай арыентацыі, не дазваляючы ЛГБТ-арганізацыям ахапіць сваю мэтавую аўдыторыю.

У мінулым годзе PinkNews паведамляла, што Фэйсбук браў грошы ў евангельскіх актывістаў-«лекароў» ад гейства, якія выкарыстоўвалі рэкламныя інструменты сацыяльнай сеткі, каб ахапіць асобаў ЛГБТ+ і паабяцаць ім «вечнасць у пекле».

Скрыншот з рэкламы ад місіянерскай суполкі Anchored North (Anchored North/Facebook)

Амерыканская евангельская група Anchored North, што вызначае сябе як «евангелісты наступнага пакалення», карысталася Фэйсбукам, каб актыўна кляйміла «злых грэшнікаў» – у тым ліку і геяў, жанчынаў, што думалі пра аборт, і атэістаў — з дапамогай рэкламных кампаніяў у Інтэрнэце.

А ў жніўні высветлілася, што Фэйсбук скіроўваў на ЛГБТ+ карыстальнікаў ‘агрэсіўныя’ аб’явы пра лячэнне ад гейства, якія выступалі «сэксуальную чысціню”.

 

 

pinknews