Авіякампанія Virgin запускае першы ў свеце рэйс, цалкам укамплектаваны ЛГБТ-персаналам

Першы ў свеце вядомы рэйс, цалкам укамплектаваны камандай ЛГБТ+, выляціць з лонданскага аэрапорту Хітроў у чэрвені 2019 года.

Пілоты і бортправаднікі ЛГБТ+ скіруюць «прайд-рэйс» у Нью-Ёрк, які стане першым амерыканскім горадам, які прыме сусветны прайд-парад (World Pride) ў 2019 годзе 28 чэрвеня – дзень, калі 50 гадоў таму пачаўся Стоўнволскі бунт.

Virgin Atlantic і Virgin Holidays аб’ядналіся з NYC&Company, афіцыйнай маркетынгавай, турыстычнай і партнёрскай арганізацыяй горада Нью-Ёрка, каб правесці прайд-урачыстасці на вышыні 11,5 тыс. метраў над зямлёй.

Брадвейскі актор, зорка серыялу «Нязломная Кімі Шмідт» Цітус Бёрджэс (Virgin Atlantic)

Вядучым урачыстасцяў падчас палёту будзе брадвейскі актор, зорка зорка серыялу «Нязломная Кімі Шмідт» Тайтэс Бэрджэс, а гэта значыць, што на борце самалёту будзе весела: будзе працаваць Ды-Джэй, пройдзе «трансвесці-бінга», пасажыры будуць падпяваць Джудзі Гарланд і ўдзельнічаць у «хуткіх спатканнях» з суседзямі па сядзеннях.

«Сёння, ў час, калі правы меншасцяў пад пагрозай, гэта важна як ніколі – мы падымаемся і робім так, каб нашы галасы пачулі,» — заявіў Бэрджэс.

«За апошнія 50 гадоў супольнасць ЛГБТ+ зрабіла велізарныя крокі наперад. Для мяне гонар супрацоўнічаць з Virgin Holidays і Virgin Atlantic, і дапамагчы варта адзначыць гэтую падзею і адсвяткаваць з цяжкасцю заваяваныя нашымі папярэднікамі свабоды», — сказаў ён.

Фрэд Дыксан, прэзідэнт і выканаўчы дырэктар NYC&Company, сказаў, што чакаецца, што падзея World Pride прыцягне ў Нью-Йорк у 2019 годзе больш за тры мільёны наведвальнікаў і абяцае быць «адной з найбуйнейшых падзеяў ЛГБТК ў гісторыі».

«Як горад, які грунтуецца на разнастайнасці, інклюзіўнасці і гасцінным духу, мы надзвычай рады прыняць сусветны прайд 2019 — першае буйное мерапрыемства, якое будзе праведзена ў Злучаных Штатах, у той жа час адзначыць 50-годдзе Стоўнволскага бунту», — дадаў ён.

На борце самалёту будзе працаваць DJ, пройдзе «трансвесці-бінга», пасажыры будуць падпяваць Джудзі Гарланд і ўдзельнічаць у «хуткіх спатканнях» з суседзямі па сядзеннях (Virgin Atlantic).

Цэны на квіткі пачынаюцца ад 380 брытанскіх фунтаў толькі за пералёт эканом-класам, але святочныя пакеты, якія ўключаюць пражыванне ў гатэлі Нью-Ёрка, каштуюць ад 699 фунтаў на чалавека.

Virgin ахвяруе частку выручкі ад продажаў квіткоў фонду Attitude Magazine для прасоўвання ініцыятываў супольнасці ЛГБТ+ у Вялікабрытаніі, а таксама арганізуе збор сродкаў і конкурсы на борце.

«Мы сур’ёзна ставімся да нашых забавязанняў па садзейнічанні разнастайнасці і інклюзіі, але вы можаце быць упэўнены, што нам гэта падабаецца,» – сказаў Марк Андэрсан, глабальны лідар ЛГБТ для Virgin Group і выканаўчы віцэ-прэзідэнт Virgin Atlantic, абяцаючы «выключнае шоў, абсалютна новы і адзіны ў сваім родзе досвед».

Virgin – апошняя кампанія, якая абвясціла аб спецыяльных ініцыятывах у сувязі з паўвекавой гадавінай бунту 1969 года, які спарадзіў рух за правы геяў.

У верасні амерыканская бейсбольная каманда New York Yankees абвясціла аб планах выдаткаваць 50 000 даляраў на стыпендыі, якія стануць «трамплінам для маладых чальцоў студэнцкай супольнасці ЛГБТК», каб адзначыць гэтую падзею.

 

pinknews