Круізная лінія стала першай, якая прапануе законныя аднаполыя шлюбы

Круізная лінія зараз можа заключаць законныя аднаполыя шлюбы.

Гэты крок звязаны з прыняццём закона аб роўнасці шлюбу на Мальце гэтым летам, дзе зарэгістраваныя многія круізныя лайнеры.

Легалізацыя Мальтай аднаполых шлюбаў азначае, што капітаны судоў зараз могуць праводзіць такія шлюбныя цырымоніі.

(Getty)

Прэзідэнт амерыканскай кампаніі круізных лайнераў Celebrity Cruises Ліза Латоф-Перло абвясціла, што кампанія выступіць буйным спонсарам аўстралійскай прэміі ЛГБТІ 2018 года.

Celebrity Cruises зрабіла такі крок у час, калі ў Аўстраліі аднаполыя шлюбы ўсё яшчэ не прадугледжаныя законам, хоць у краіне цяпер праводзіцца неабавязковае галасаванне па ўвядзенні роўнасці шлюбаў.

«У нас доўгая гісторыя падтрымкі супольнасцяў ЛГБТК+, і я не магу ўявіць больш важнага часу ў гісторыі зрабіць усё магчымае, каб падтрымаць інклюзіўнасць», – сказала Латоф-Перло.

«Мы вельмі радыя стаць першымі, хто прапануе законныя аднаполыя шлюбныя цырымоніі, якія праводзяцца капітанам, як раз да новага сезона,» – дадала яна.

Барбара Уайтхолл, кіраўнік вясельнай службы «The Wedding Experience», якая працуе з круізнай кампаніяй, сказала: «Круізная лінія ўжо правяла шмат аднаполых вяселляў у ЗША, Мексіцы і Карыбскім басейне, дзе гэта законна.

Мы вельмі радыя, што новы Мальтыйскі закон адкрывае роўнасць шлюбу для ўсіх і кожнага, хто плавае з Celebrity Cruises у міжнародных водах.»

(Getty)

Да гэтага часу ні адна іншая круізная лінія не правяла законнае аднаполае вяселле ў моры ў міжнародных водах, сказаў прадстаўнік Celebrity Cruises Брэдлі Норман.

P&O Cruises былі першай Брытанскай кампаніяй, якая прапанавала аднаполыя вяселлі ў моры, яны пачнуць праводзіць цырымоніі толькі з 2018 года.

Змены адбыліся пасля таго як Вярхоўны суд Бермудскіх выспаў, дзе зарэгістраваныя лайнеры кампаніі, адмяніў забарону на аднаполыя вяселлі.

Калі пра гэта было абвешчана ў жніўні, дырэктар P&O Cruises Пол Людлоў сказаў: «Я рады, што пасля такой чаканай змены ў заканадаўстве мы сталі першай брытанскай круізнай кампаніяй, якая зможа арганізаваць аднаполыя вяселлі на борце.

Вяселлі ў моры вельмі рамантычныя, а калі саюз абвяшчае капітан пасярод акіяна – гэта незабыўныя ўражанні.»

 

 

pinknews