Генеральны дырэктар Apple Тым Кук кажа, што для яго быць геем — ‘найвялікшы Боскі дар’

Тым Кук сказаў, што быць геем — гэта » «найвялікшы Боскі дар для мяне”.

Генеральны дырэктар Apple, які зрабіў публічны камінг-аўт у 2014 годзе, даў такі каментар у інтэрв’ю CNN у сераду (24 кастрычніка).

 

Калі ў яго спыталі, ці ганарыцца ён быць геем, Кук сказаў: «Я гэтым вельмі ганаруся. Я гэтым вельмі ганаруся, так, безумоўна.

«Для мяне — гэта найвялікшы Боскі дар”.

Кук патлумачыў, што ён зрабіў камінг-аўт пасля таго, як убачыў паведамленні ад дзяцей, якія сталі аб’ектам дыскрымінацыі з прычыны іхнае сэксуальнасці, што прывяло яго да думкі, што ім трэба дапамагаць.

«Я зрабіў публічную заяву , бо пачаў атрымліваць гісторыі ад дзяцей, якія недзе ў Інтэрнэце прачыталі, што я гей, і яны пакутвалі ад здзекаванняў (булінгу), ад думак, што іх ня любяць у іхных сем’ях, што іх выжываюць са свайго дому, даводзяць да стану, вельмі блізкага да самагубства — рэчы, якія проста сапраўды закранулі маё сэрца,» сказаў ён.

«Я пачаў гаварыць: ‘Ведаеце, я — прыватная асоба, таму трымаю сябе ў вузкім коле’.

«І я пачаў думаць: ‘У дадзены момант так рабіць — эгаістычна.

«Мне трэба ўзняцца над гэтым усім, мне трэба зрабіць штосьці для іх і паказаць ім, што вы можаце быць геем і ісці далей ды дасягаць вялікіх здзяйсненняў у жыцці, што ёсць шлях да гэтага’.

«Вось чаму я гэта зрабіў», — працягнуў Кук, які стаў першым у гісторыі адкрытым геям-генеральным дырэктарам кампаніі са спісу Fortune 500, калі ён адкрыўся пра сваю сэксуальнасць.

«Я зрабіў гэта не для таго, каб іншыя гендырэктары рабілі камінг-аўт. У мяне гэтага нават у галаве не было. Я быў першым, гэта крыху шакуе.”

У ліпені перад 30 000 маладых удзельнікаў фестывалю LoveLoud ў Юце ён сказаў, што асобы ЛГБТ+ — «сусветны дар, унікальны і адмысловы дар, якім Вы ёсць”.

Кук таксама паўторна выказаў сваю падтрымку правоў трансгендэрных людзей у інтэрв’ю CNN, пасля таго, як прэзідэнт Дональд Трамп пацвердзіў, што яго адміністрацыя «разглядае» правядзенне новай палітыкі адносна трансгендэрных людзей, пасля пасля таго, як у газеце The New York Times усплыла інфармацыя пра працоўны дакумент, дзе гаворыцца, што законны пол чалавека павінен вызначацца пры нараджэнні як мужчынскі або жаночы і заставацца нязменным з гэтага моманту.

 

pinknews