Кожны трэці гомасэксуал — аб’ект булінгу на працы і ў школе

Статыстыка паказвае, што каля траціны лесбіянак, геяў і бісэксуальных людзей (ЛГБ), якія былі аб’ектам булінгу ў школе, спазналі такое ж стаўленне на працоўным месцы.

Апошнія статыстычныя дадзеныя з Універсітэту Англія Раскін паказалі, што 35%геяў і бісэксуалаў, якія падлягалі булінгу ў школе, працягвалі быць яго аб’ектам і на працы.

 

Для лесбіянак і бісэксуальных жанчынаў такая статыстыка склала 29 працэнтаў.

Апытанне таксама паказала, што больш за палову геяў-мужчын (56%) і амаль кожная другая (47%) лесбіянка былі «незадаволеныя» сваёй працай.

Амаль кожны трэці гей быў аб’ектам булінгу ў школе, кажа апытанне

Апытанне ўключала адказы 400 прадстаўнікоў ЛГБ, сярэдні ўзрост якіх складаў 37 гадоў, гэта значыць яны наведвалі школу з 1985 па 1997 год.

З 1988 па 2003 год Раздзел 28 забараняў «прапаганду» гомасэксуальнасці ў школах Вялікабрытаніі.

Амаль тры чвэрці геяў-мужчын (73%) заявілі, што яны ў пэўнай ступені падлягалі булінгу ў школе, у той час як для лесбіянак гэтая лічба складала 59%.

Аўтар даследавання Нік Драйдакіс, які чытае лекцыі па эканоміцы ва ўніверсітэце Англія Раскін, растлумачыў, што для людзей, якія былі аб’ектам булінгу ў школе, можа быць характэрнай нізкая самаацэнка і ўразлівасць, што азначае, што яны з большай верагоднасцю стануць мішэнню для булінгу на працоўным месцы.

«Ахвяры булінгу ў школе могуць праяўляць прыкметы ўразлівасці ў дарослым узросце».

— Нік Драйдакіс, аўтар даследавання

«Гэта даследаванне паказвае, што булінг можа быць хранічнай праблемай для людзейЛГБ, што працягваецца ад школы да працоўнага месца», – сказаў Драйдакіс.

«Гэта можа быць выклікана мноствам прычынаў – булінг у школе, магчыма, правакуе нізкую самаацэнку, складанасці ў фармаванні даверлівых адносінаў або большую рызыку псіхічных захворванняў.

Такія фактары робяць больш верагоднай сітуацыю, што людзі далей па жыцці спазнаюць булінг на працы».

Ахвяры булінгу ў пасляшкольным узросце могуць праяўляць такія характарыстыкі ўразлівасці, як субасертыўная мадэль паводзінаў, што робіць іх прывабнымі мішэнямі для непрыхільнага абыходжання і ацэнак з боку калегаў і працадаўцаў на працоўным месцы».

Эдам Макэн, намеснік генеральнага дырэктара Diversity Role Models, дабрачыннай арганізацыі, якая працуе, каб прадухіліць булінг ў дачыненні да прадстаўнікоў супольнасці ЛГБТ+ у школах, сказаў PinkNews, што новая статыстыка яго не здзіўляе.

«Ніводны чалавек не павінен быць аб’ектам булінгу ў школе або на працоўным месцы», – сказаў ён.

«Станаўленне моладзі і поўнае развіццё іх патэнцыялу ў дарослым жыцці патрабуе ўдзелу ў боку ўсіх нас, стварэння інклюзіўнай сістэмы адукацыі».

Папярэднія даследаванні паказалі, што вялікая колькасць прадстаўнікоў супольнасціЛГБТ+ былі аб’ектам булінгу.

Папярэднія даследаванні паказалі, што вялікая колькасць прадстаўнікоў супольнасціЛГБТ+ былі аб’ектам булінгу ў школе і на працоўным месцы.

Паводле статыстычных дадзеных, апублікаваных Стоўнволам, амаль палова (45%) вучняў-прадстаўнікоў ЛГБТ+, у тым ліку 64% трансгендэрных студэнтаў, становяцца аб’ектам булінгу ў школах Вялікабрытаніі.

Згаданая дабрачынная арганізацыя ў абарону правоў ЛГБТ+ таксама паведаміла: за апошнія пяць галоў кожны пяты супрацоўнік з ліку ЛГБ (19%) спазнаў вербальныя абразы з боку калегаў ці кліентаў у сувязі з іхнай сэксуальнай арыентацыяй.

Паводле Стоўнволу, больш за 10% трансгендэрных людзей засведчылі, што яны спазналі вербальны булінг на працы. 6% спазналі фізічны гвалт над сабой.

 

pinknews