Грэг Берланты, рэжысёр фільму «З любоўю, Сайман», здымае біяграфічны фільм пра Рока Хадсана

Грэг Берланты, рэжысёр фільма «З любоўю, Сайман», працуе над новым біяграфічным фільмампра галівудскага актора-гея Рока Хадсана.

Берланты, галоўны натхняльнік рамантычнай камедыі пра тынэйджараў-геяў «З любоўю, Сайман» і супер-геройскага тэлесерыялу «Страла», падпісаў кантракт на рэжысуру і вытворчасць новага фільму, заснаванага на гісторыі жыцця Хадсан, які быў адным з самых гучных ахвяраў крызісу СНІДу.

 

Выданне «Дэдлайн» паведамляе, што кампанія Юнівэрсал Пікчэрз выкупіла правы на будучую кнігу Марка Грыфіна «Усё, што дазваляе неба: Біяграфія Рока Хадсана, на якой базуецца фільм.

Легендарны галівудскі актор, зорка фільмаў «Інтымная размова» і «Дынастыя», патрапіў у загалоўкі сусветнай прэсы, калі ёнпублічна паведаміў, што ў яго СНІД, у ліпені 1985 года за тры месяцы да ягонай смерці.

Амерыканская кіназорка Рок Хадсан (Hulton Archive/Getty)

Актор быў блізкім асабістым сябрам прэзідэнта Рональда Рэйгана і першай лэдзі Нэнсі Рэйган, якіх моцна крытыкавалі за адмову прызнаць эпідэмію СНІДу, у той час як яна лютавала сярод гей-супольнасці.

Рассакрэчаныя ў 2015 годзе дакументысведчаць, што Хадсан маліў Рэйганаў дапамагчы яму атрымаць наватарскае лячэнне, просячы першую лэдзі дапамагчы прарвацца праз бюракратыю і знайсці яму месца ў французскім шпіталі.

Тэлеграма ад Рока Хадсана была атрыманай Белым домам 24 ліпеня 1985 года і, застаўшыся без адказу, яна ўрэшце стала часткай Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэйгана. Хадсан памёр 2 кастрычніка 1985 года ад ускладненняў, звязаных з хваробай СНІДу.

Лічыцца, што Хадсан, які зняўся ў больш чым 70 фільмах да сваёй смерці ад хваробы СНІДу, як паведамляецца, аднойчы спакусіў Джэймса Дына, каб выйграць пары ў Элізабэт Тэйлар.

Амерыканскі актор Рок Хадсан (MYCHELE DANIAU/AFP/Getty)

актор быў жанаты з Філіс Гейтс з 1955 па 1958 год, калі пара развялася. Запісы размоваў Гейтс і Хадсана пазней паказалі, што яна ведала, што ён гей.

У запісах, апублікаваных у 2013 годзе, Гейтс прыпускала, што быць геем — гэта «эмацыйны стан» і што «ад кожнага індывіда залежыць, як гэта перарасці».

Яна сказала: «Усе ведаюць, што ты «здымаў» хлопчыкаў на вуліцы неўзабаве пасля таго, як мы пажаніліся, і працягваў гэта рабіць, думаючы, што жанатасць цябе прыкрые”.

Амерыканскі актор Рок Хадсон (Keystone/Getty)

Пакуль невядо а, хто ў чарзе, каб граць Хадсана ў гэтым праекце, але як паведамляе «Дэдлайн», ідзе пошук аўтара сцэнару праекту.

Біяграфічны фільм пра Рока Хадсанавыходзіць пасля «Багемскай рапсодыі» пра «Queen»

Навіна пра біяграфічны фільм пра Рока Хадсана ідзе па гарачых слядах «Багемскай рапсодыі«, крытычна сустрэтага фільма, заснаванага на жыцці спевака гурта «Queen» Фрэдзі Мэрк’юры.

Мэрк’юры таксама быў вядомай ахвярай эпідэміі СНІДу, ён памёр ад ускладненняў, выкліканых СНІДам праз шэсць гадоў, у 1991 годзе.

Фільм жа засяроджваецца ў асноўным на музыцы Мэрк’юры і спадчыне гурта «Queen». Закулісныя рознагалоссі выліліся ў шматлікія зыходы з праекту з прычыны рознага бачання танальнасці фільму і стаўлення да асабістага жыцця Мэрк’юры, прычым нават выканаўца галоўнай ролі Рамі Малек таксама прызнаваў існаванне праблемаў.

 

pinknews