Джастын Бібэр кажа, што Джэйдан Сміт – ягоны хлопец

Джасцін Бібер фліртаваў з Джэйданам Смітам у Instagram – і нават сцвярджаў, што амерыканскі актор і спявак – ягоны хлопец.

Бібэр пракаментаваў нядаўні допіс Сміта ў Instagram, які быў падпісаны «чышчу мой вакал» і паказваў, як ён спявае ў мікрафон.

 

«Я думаў, што я твой хлопец», – напісаў Бібэр.

Сміт, сын Джэйды Пінкетт Сміт і Ўіла Сміта, пазней адказаў: «Ты ведаеш, што гэта так».

Джастын Бібэр кажа Джэйдану Сміту: «Я думаў, што я твой хлопец»

Фанаты з радасцю — і разбітым сэрцам —адгукнуліся на допіс Бібэра.

Адзін напісаў: «@justinbieber, не, ты мой хлопец ».

Другі напісаў: «Відавочна, самая лепшая пара.»

А адзін чалавек напісаў: «@justinbieber я ведаў, што ты бісэксуал».

 

Чацвёрты чалавек нават абвінаваціў Бібэра ў здрадзе сваёй жонцы Хэйлі Болдуін.

«Я думаў, што я твой хлопец»

— Джастын Бібэр

Было напісана: «значыць, ты здраджваеш Хэйлі..?»

Джэйдан Сміт кажа, што Джастын Бібэр «ведае», што ён ягоны хлопец

Гэта адбываецца пасля таго, як Сміт нядаўна назваў сваім хлопцам рэпера Тайлера-Творцу (Tyler, The Creator).

20-гадовая зорка фільму «Хлапец-каратыст» зрабіў гэты каментар 12 лістапада са сцэны на фестывалі карнавальнай музыкі Flog Gnaw у Лос-Анджэлесе, арганізатарам якога выступае Тайлер.

Сміт крычаў у натоўп: «Я хачу сказаць…Тайлер не хоча казаць, але Тайлер – мой чортаў бойфрэнд, і ён быў маім чортавым хлопцам ўсё маё чортава жыццё!»

Ён дадаў: «Тайлер – мой чортаў бойфрэнд! Гэта праўда!

«Тайлер – мой чортаў Бойфрэнд, калі вы нешта вынесеце з гэтага праклятага шоў, то гэта менавіта тое, што я сказаў!»

Пасля канцэрту, Джэйдан Сміт апублікаваў у Twitter: «Так @tylerthecreator я сказаў усім, ты не можаш адмаўляць гэта цяпер».

Тайлер, адказаў: «хахаха ты вар’ят».

Некаторыя фанаты Джэйдана Сміта з радасцю ўспрынялі гэту навіну ў Twitter, іншыя разважалі, ці сапраўды ён цалкам сур’ёзна казаў пра раман з 27-мі гадовым Тайлерам.

Паводле аднаго допісу ў Twitter: «Джэйдан Сміт толькі што зрабіў камінг-аўт і omggdhbsfhsnnal».

Але іншы настойваў: «Не думаю, што Джэйдан Сміт і Тайлер на самай справе сустракаюцца. Гэта бачна па тым, як ён смяяўся, калі гэта казаў і па рэакцыі Тайлера, нібы гэта быў жарт».

Яшчэ адзін карыстальнік заявіў: «Ох… я думаю, ён проста выкарыстаў не тое слова, ён хацеў сказаць «лепшы сябар», але ён сказаў «бойфрэнд», таму што Тайлер – хлопец (boy), і ён таксама сябар (friend)».

 

Pinknews