Знакавыя моманты для гісторыі ЛГБТ у 2018 годзе

Несумненна, 2018 год увойдзе ў гісторыю супольнасці ЛГБТ+ як год шэрагу знакавых момантаў, якія змянілі жыццё супольнасці.

Вярхоўны суд Індыі адмяніў крымінальную адказнасць за аднаполы сэкс, якая існавала яшчэ з брытанскіх каланіяльных часоў.

Гістарычнае рашэнне ад 6 верасня не толькі вызваліла жыхароў краіны з насельніцтвам 1,3 мільярда чалавек ад пагрозы турмы за гомасэксуальныя адносіны па ўзаемнай згодзе, але і актывізавала барацьбу за правы ЛГБТ+ у суседніх краінах, такіх як Сінгапур, ды ў іншых краінах, напрыклад, у Кеніі.

ЛГБТ
Удзельнік першага індыйскага прайд-параду. Парад адбыўся ўпершыню пасля таго, як гомасэксуальнасць перастала быць у Індыі крымінальным злачынствам, знакавы момант 2018 года (Дамінік Фагет/AFP / Getty)

Гэта знакавае рашэнне не зможа ў адзін момант спыніць стыгматызацыю гомасэксуальнасці, прадстаўнікі супольнасці ЛГБТ+ працягваюць сутыкацца з рознымі формамі абмежаванняў і пераследу па ўсім свеце.

Тым не менш, правы ЛГБТ+ за апошнія 365 дзён прасунуліся невялікімі і вялікімі крокамі — і паколькі ў гэтым годзе амерыканскія выбарцы на прамежкавых выбарах абралі самую вялікую ў гісторыі колькасць заканадаўцаў з ліку прадстаўнікоў ЛГБТ+ супольнасці, ёсць падставы спадзявацца на тое, што ў 2019 годзе такіх крокаў будзе яшчэ больш.

Вось знакавыя моманты 2018 года, якія варта згадаць і адзначыць.

Гісторыя ЛГБТ+ у супольнасцях: новыя і першыя прайды

У 2018 годзе прайд-парады афарбавалі новыя часткі свету, пачынаючы з М’янмы ў студзені, калі на першым у гісторыі краіны публічным фестывалі ЛГБТ+ сабраліся тысячы людзей.

На працягу года супольнасць пад вясёлкавым сцягам заяўляла пра свае правы і была заўважнай на прасторах ад леднікоў Антарктыкі да Карыбскіх Барбадоса і Гвіяны.

У Новай Зеландыі прайд-фестывалі сёлета былі асабліва насычанымі. У прайдзе-маршы ў Оклендзе ўпершыню ўзяла ўдзел прэм’ер-міністр краіны Джасінда Ардэрн, а таксама гэта быў першы прайд-парад у краіне, на якім адбылося аднаполае вяселле лесбійскай пары.

ЛГБТ
Прэм’ер-міністр Новай Зеландыі Джэсінда Ардэрн стала першым лідарам краіны-ківі, які прыняў удзел у прайд-парадзе Окленда ў 2014 годзе. (Фіёна Гудэл/Getty)

Таксама з’явіліся прайд-парады для асобных супольнасцяў. Абаронцы правоў трансгендэрных людзей упершыню прайшлі маршам па вуліцах Белфаста ў Паўночнай Ірландыі ў чэрвені і Дубліна ў Ірландскай Рэспубліцы ў ліпені.

Тыя, хто ідэнтыфікуе сябе як бісэксуалы, і іхныя хаўруснікі правялі прайд-марш у Лос-Анджэлесе ў верасні, яго можна лічыць першым у гісторыі агульнагарадскім бі-прайдам у ЗША.

Гісторыя ЛГБТ+ у прадстаўленні правоў трансгендэрнай супольнасці: нарэшце атрыманая ўзнагарода

У той час як у Вялікабрытаніі ў рамках кансультацыяў з грамадскасцю па рэфармаванні закона аб прызнанні гендэрнай роўнасці на працягу большай часткі года вяліся дэбаты аб самаідэнтыфікацыі трансгендэрных асобаў, аналагічныя рэформы былі ўхваленыя ва Уругваі і Чылі.

Год пачаўся і завяршыўся знакавымі момантамі для прадстаўнікоў трансгендэрнай супольнасці, якія працуюць у забаўляльнай індустрыі. У студзені Енс Форд стаў першым трансгендэрным рэжысёрам, які атрымаў намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшы дакументальны фільм.

У выніку, Форд не атрымаў узнагароду, але «Оскар», тым не менш, з’яўляецца знакавым момантам для прадстаўлення трансгендэрнай супольнасці. Чылійская актрыса Даніэла Вега стала першай трансгендэрнай асобай, якая ўручала ўзнагароду на цырымоніі, а фільм, у якім яна знялася, «Фантастычная жанчына», таксама атрымаў прыз у намінацыі «лепшы замежны фільм».

Анхела Понсэ зрабіла некалькі заяваў у падтрымку правоў трансгендэрных асобаў перад пачаткам конкурсу Міс Сусвет (Ліліян Суванрумфа/AFP / Getty)

У снежні на конкурсе прыгажосці Міс Сусвет у якасці адной з удзельніц упершыню выступіла трансгендэрная жанчына — каралева прыгажосці Анхела Понсэ, якая ўжо ўвайшла ў гісторыю сваёй роднай Іспаніі, заваяваўшы нацыянальны тытул у ліпені.

У Пакістане, краіне, дзе трансгендэрная супольнасць сутыкаецца з прадузятасцю і гвалтам, варта адзначыць асабліва важныя крокі ў дачыненні да прысутнасці трансгендэрных людзей на рынку працы. Упершыню ў гісторыі канал тэлебачання прыняў на працу трансгендэрнага дыктара, дзяржаўная арганізацыя ўпершыню наняла супрацоўніка, які не хаваў сваёй прыналежнасці да трансгендэрнай супольнасці.

ЛГБТ+ гісторыя бацькоўства: Сусветная барацьба за правы

Юрыдычнае і грамадскае прызнанне ЛГБТ+ сем’яў з’яўляецца яшчэ адной мэтай на шляху да поўнай роўнасці. У Харватыі спазнала поспех кніга, якая расказвае пра сем’і з аднаполымі бацькамі. Першыя 500 асобнікаў разышліся адразу пасля выпуску.

У шматлікіх краінах, дзе ўсё яшчэ існуе прававы вакуум адносна пытанняў ЭКА і сурагатнага мацярынства для пар з ЛГБТ+ супольнасці, суды або мясцовыя органы ўлады прымалі знакавыя рашэнні ў найлепшых інтарэсах дзіцяці.

Італьянская аднаполая пара ўвайшла ў гісторыю, запісаўшы ў графе «маці» імёны абедзьвюх жанчын. Нованароджанае дзіця было зачатае праз ЭКА. (chiara foglietta/Facebook)

Так было ў Італіі, дзе аднаполая пара пераканала мясцовыя ўлады афіцыйна прызнаць наяўнасць дзвюх маці ў свайго дзіцяці, народжанага ў выніку ЭКА.

У Ізраілі, дзе гэтым летам выключэнне аднаполых бацькоў з рэформы закона аб сурагатным мацярынстве выклікала агульнанацыянальную забастоўку і натхніла аднаго з актывістаў заснаваць першую ў краіне партыю ЛГБТ+, суд пагадзіўся з аднаполай парай, што ўзгадванне толькі аднаго з прыёмных бацькоў у пасведчанні аб нараджэнні дзіцяці з’яўляецца дыскрымінацыйнай практыкай.

ЛГБТ+ гісторыя ў каралеўскай сям’і: Не такое вяселле

У гэтым годзе брытанская каралеўская сям’я значна вырасла.

Нарадзілася трэцяе дзіця, прынц Гары ажаніўся, а лорд Айвар Маунтбэтан, стрыечны брат каралевы і ўнучаты пляменнік графа Маунтбэтана Бірманскага, які ў 2016 годзе адкрыта заявіў, што ён гомасэксуал, ажаніўся са сваім доўгатэрміновым партнёрам Джэймсам Койлам.

Хоць ніводны з чальцоў каралеўскай сям’і не прысутнічаў на вяселлі, былая жонка Айвара Пенелопа Томпсан падвяла яго да алтара.

Лорд Айвар Маунтбэтан (справа) апублікаваў здымак сябе і свайго мужа Джэймса Койла ў дзень іх вяселля ў Instagram. (ivar_mountbatten/Instagram)

Каралева Лізавета II адзначала прайд-месяц, апрануўшы капялюш з упрыгожваннем з кветак у вясёлкавых колерах на каралеўскія скачкі. У пачатку месяцу яна ўпершыню з’явілася публічна ў атачэнні першага ў гісторыі каралеўскага лёкая, які не хавае сваёй гомасэксуальнасці.

21-гадовы Олі Робертс, які раней служыў у Каралеўскіх ВПС, у чэрвені быў прызначаны на ролю асабістага лёкая манарха. Паводле паведамленняў, праз некалькі месяцаў ён звольніўся з працы пасля таго, як яго панізілі з прычыны «звяртання на сябе празмернай увагі».

ЛГБТ+ гісторыя ў спорце: Больш не бадзяемся па свеце

Спорт застаецца ў значнай ступені варожым асяроддзем для прадстаўнікоў супольнасці ЛГБТ+, не даючы ім дастатковых магчымасцяў праяўляць сваё сапраўдные «я». Два вядомых футбалісты, якія гуляюць у Брытанскай Прэм’ер-Лізе, Гектар Бэлерын з Арсеналу і Аліўе Жыру з Чэлсі, казалі падобнае пра футбол у нядаўніх інтэрв’ю ў гэтым годзе.

Таму яшчэ больш істотна, што футбаліст Колін Марцін, які гуляе за Мінесоту Юнайтэд у Амерыканскай лізе, вырашыў у гэтым годзе зрабіць камінг-аўт, апублікаваўшы здымак, дзе ён загорнуты ў вясёлкавы сцяг. Марцін цяпер — адзіны футбаліст-гей у вышэйшай прафесійнай футбольнай лізе.

У іншых відах спорту спартсмены-прадстаўнікі супольнасці ЛГБТ+ змаглі паказаць выдатныя вынікі. На бліскучай паверхні катка ярчэй за іншых блішчэў амерыканскі фігурыст Адам Рыпан, які стаў першым адкрытым геем, які прайшоў кваліфікацыю на Алімпіяду.

Калега Рыпана па камандзе, амерыканскі атлет Гас Кенворсі, які здзейсніў камінг-аўт у 2015 годзе і браў удзел у Зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане як адкрыты гей, учыніў падзею на тэлебачанні, калі ў наўпроставым эфіры міжнароднай трансляцыі NBC пацалаваў свайго хлопца.

Гас Кенворсі і Адам Рыпан на 29-й штогадовай цырымоніі GLAAD Media Awards (Alberto E. Rodriguez/Getty)

Нават у баявых відах спорту спартсмены-ЛГБТ+ рабілі правільныя ўдары. Пэт Мэнуэл стаў першым трансгендэрным чалавекам, які на прафесійным узроўні ўдзельнічаў і перамог у амерыканскім боксе. Першая адкрытая лесбійка-рэслер у рэслінгу WWE Соня Дэвіль (сапраўднае імя Дар’я Берэната) брала ўдзел у першым жаночым турніры роял Рэслінг-манія.

Сярод іншых поспехаў ЛГБТ+ у спорце: прафесар філасофіі Рэйчал МакКінан выйграла золата на чэмпіянаце свету па веласпорце на трэку UCI Masters. Яна стала першай трансгендэрнай жанчынай, якая перамагла на чэмпіянаце свету па веласпорце.

Традыцыйныя гендэрныя ролі былі пастаўленыя пад сумнеў і ў чырлідынгу. У гэтым годзе ў Нацыянальнай лізе па амерыканскім футболе (НФЛ) ўпершыню стала выступаць мужчынская каманда чырлідараў.

НФЛ таксама звязаная са знамянальным момантам, упершыню далучыўшыся да прайду ў Нью-Ёрку па прыкладзе НБА.

Яшчэ адно «ўпершыню»: 59-гадовы гулец Dallas Cowboys Джэф Рорар стаў першым гей-гульцом НФЛ, які ажаніўся з мужчынам. Ён звязаў сябе вузамі шлюбу са сваім жаніхом Джошуа Росам ў лістападзе.

Няхай да 2019 год прынясе яшчэ больш прагрэсу.