Агромністы вясёлкавы сцяг у навазеландскім аэрапорце

Уэлінгтанскі аэрапорт у Новай Зеландыі намаляваў агромністы вясёлкавы ЛГБТ+ сцяг каля ўзлёткі, каб адсвяткаваць прайд.

Выява вясёлкавага сцяга ў падтрымку ЛГБТ займае плошчу 3000 квадратных метраў травянога покрыва, якое мяжуе з узлётна-пасадачнай паласой, і добра бачная ўсім падарожнікам, якія прызямляюцца ў сталіцы Новай Зеландыі.

Паводле мясцовага сайту навінаў Stuff, чакаецца, што выява сцяга, якую малявалі ў гонар мясцовага сакавіцкага прайду і сусветнай канферэнцыі ILGA на працягу трох дзён, пратрымаецца на траве да чатырох тыдняў.

Аэрапортаўская вясёлка будзе першым, што пабачаць шматлікія наведнікі ILGA, і я ўпэўнены, што гэта надасць ім адчуванне таго, што іх тут чакаюць.”

Джасцін Лестар, мэр Уэлінгтана

Паводле Stuff, мэр Уэлінгтана Джасцін Лестар падкрэсліў, што велізарны вясёлкавы сцяг паслужыў доказам таму, што сталіца Новай Зеландыі з’яўляецца “адным з найбольш інклюзіўных гарадоў на планеце”.

“Летась мы намалявалі вясёлкавы пераход праз Дыксан стрыт – вядома, не такіх вялікіх памераў, — каб паказаць, як мы усіх абдымаем,” – дадаў ён.

Аэрапорт Уэлінгтана не першы, дзе з’явілася вясёлка падчас прайду

Паветраная гавань сталіцы Новай Зеландыі – нядаўні, але не першы прыклад з’яўлення пафарбаванай вясёлкі, прысвечанай мерапрыемствам прайду.

Летась вандалы размалявалі гамафобнымі графіці вясёлкавыя пярэйсці, створаныя да дзён прайду ў сталіцы Францыі, двойчы на працягу аднога тыдня. Мэр Парыжа Ан Ідальга адрэагавала на гэтыя дзеянні тым, што пакінула гэтыя пярэйсці вясёлкавымі назаўсёды.

Усяго праз два дні пасля гэтага дзве “зебры” праз дарогу ў амерыканскім Феніксе, штат Арызона былі таксама размаляваныя назаўжды ў колеры прайду.

PinkNews