У коміксах пра Дональда Дака з’явіцца лесбійская пара

У галандскія коміксы пра Дональда Дака ўключаць упершыню ў гісторыі лесбійскую пару пасля скаргі 10-гадовай дзяўчынкі, у якой дзве мамы.

 

Аапантаная аматарка Дональда Дака, 10-гадовая Фенна паскардзілася, што ў даўжэзнай кнізе коміксаў пра качыныя гісторыі, якая выдаецца ў Нідэрландах на працягу апошніх 66 год, няма персанажаў, якія былі б падобныя на яе мамаў.

 

Удзельнічаючы ў ток-шоў пра моладзевыя навіны на галандскай тэлекампаніі NOS, Фенна заявіла: “Мае бацькі – лесбійкі, і я лічу, што важна паказаць, што гэта таксама з’яўляецца нормай… Аднак у Даквілі, складаецца ўражанне, што  такіх персанажаў не існуе ў прыродзе”.

Яна прапанавала стваральнікам коміксаў увесці персанажаў другога плану, якія б прадстаўлялі ЛГБТ-супольнасць. “Вы бачыце шмат параў. Хоць некалькі з іх маглі б быць гомасэксуальнымі.”

У інтэрв’ю NOS галоўны рэдактар коміксаў пра Дональда Дака Джоан Ломен пагадзілася з крытыкай і паабяцала неўзабаве адлюстраваць аднаполую пару ў коміксе.

Выдавец комікса адрэагаваў імгненна. У наступным выпуску чытачы ўбачаць пару лесбіек, аточаную сардэчкамі, на рамантычным спатканні. Гэты вобраз закаханых быў распрацаваны для патрэбаў коміксу даўно, але зараз замест гетэрасэксуальнай пары ў ім будуць прадстаўленыя дзве жанчыны.

Трэба заўважыць, што гэта не першая спроба ўвесці гомасэксуальных персанажаў у творы Дыснэя, у тым ліку для дзяцей і падлеткаў. Тут варта ўзгааць і тэлешоў Эндзі Мака на канале Дыснэя, у якім з’явіўся першы 13-гадовы персанаж Сайрас, які перажыў камінаўт, і кінапрэм’еру “Круіз па джунглях”.  

Аднак інсайдэры заўважаюць, што кампанія Дыснэя неахвотна ўключае ЛГБТ-персанажаў у міжнародныя блокбасцеры з-за страху патэнцыйнай адмоўнай рэакцыі на замежных кінарынках.

Напрыклад, стужка “Прыгажуня і пачвара” была забаронена да паказу ў шэрагу краінаў з-за таго, што яе рэжысёр заявіў у сваіх перадпрэм’ерных інтэрв’ю пра тое, што персанаж Лё Фу будзе геем. Пры чым у самой карціне дакладнага пацверджання гомасэксуальнасці гэтага персанажа не было. Ён усяго-толькі быў паказаны ў адным эпізодзе у танцы з другім мужчынам.

Паводле штогадовага рэйтынгу адказнасці студыяў, які рыхтуе амерыканская ЛГБТ-арганізацыя GLAAD, кампанія Уолта Дыснэя не праходзіць падставовы тэст на інклюзіўнасць ЛГБТ.

 

 

PinkNews