Каралеўства Бутан дэкрыміналізуе гомасэксуальнасць

время чтения: 2 мин

Нацыянальная Асамблея Бутана распачала заканадаўчы працэс па дэкрыміналізацыі аднаполага сэксу. Такі крок паспрыяцьме захаванню правоў ЛГБТ-людзей у гэтай ўсходнеазіяцкай краіне.

Ніжняя палата будыскага каралеўства Бутан скасавала два артыкулы з Крымінальнага кодэкса, паводле якіх адбываўся пераслед за “ненатуральны сэкс” у выглядзе “садаміі або любых іншых сэксуальных паводзінаў, якія супярэчаць прыродзе”.

Папраўкі да закона неўзабаве будуць накіраваныя ў верхнюю палату Бутанскага парламента для фармальнага ўхвалення.

Паводле мясцовых актывістаў ЛГБТ+, дзякуючы гэтым прававым зменам, былі “ўзаконеныя” іх ідэнтычнасці.

“Барацьба, якую мы вялі на працягу апошніх чатырох-пяці гадоў, нарэшце прынесла плён”, — падкрэсліла актывістка Пема з суполкі Вясёлкавы Бутан у сваім відэазвароце на Фэйсбуку.

Аднак існаванне ЛГБТ-людзей усё яшчэ не прызнаецца паводле заканадаўства Бутана. Таму яны ніякім чынам не абароненыя падчас працаўладкавання або найму жытла, яны не могуць ані жаніцца, ані браць прыёмных дзяцей.

Міністр фінансаў Бутана ініцыяваў дэкрыміналізацыю

Міністр фінансаў Каралеўства Бутан Ліёнпа Намгэй Тшчэрынг першым ініцыяваў змены ў крымінальным заканаўстве гэтай краіны 29 траўня 2019 года перад тым, як яны сталі фармальнай прапановай.

Ліёнпа паведаміў у інтэрв’ю бутанскай газеце, што заканадаўства, скіраванае супраць ЛГБТ, сталася “абсалютна залішнім”.

Ён дадаў, што хоць у тэорыі за аднаполы сэкс магчыма было патрапіць у вязніцу на тэрмін да аднога года, на практыцы дадзенае пакаранне ніколі не застасоўвалася.

“Гэта як бяльмо на воку для праваабарончых структураў”, — падкрэсліў міністр фінансаў Бутана.

Бутан ідзе па слядах суседняй Індыі, дзе аднаполы сэкс быў дэкрыміналізаваны у верасні 2018 года.

Бутанцы з падазронасцю адносяцца да ЛГБТ-людзей

Хоць паводле мясцовых культурных звычаяў бутанцы дастаткова прымальна ставяцца да трансгендарных людзей, яны з падазронасцю і асуджэннем разглядаюць гомасэксуальнасць, — распавяла мясцовая журналістка Намгей Зам у сваёй зацемцы на гэтую тэму ў 2013 годзе.

Па гэтай прычыне шмат геяў і бісэксуальных мужчынаў не наважваліся на камінаўт. Варта заўважыць, што, паводле ацэнак ПРААН, у адной толькі сталіцы Бутана Тхімпху іх налічваецца каля 9000 чалавек.

Карма Дапчэн з’яўляецца адным з найбольш адкрытых прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці Бутана. “Я ніколі не зазнаваў якога б там ні было цкавання”, — распавёў сп. Дапчэн у інтэрвію  The Daily Beast у 2015 годзе. Аднак, “як гею, мне было вельмі самотна гадавацца ў Бутане”, бо там “мала хто ўвогуле чуў пра існаванне ЛГБТ-людзей”.

 

Паводле: https://www.pinknews.co.uk/2019/06/07/bhutan-gay-homosexuality-decriminalised/