Хлопцы-леўшуны маюць большую верагоднасць быць геямі

Канадскія навукоўцы сцвярджаюць, што леварукасць — адзін з трох чыннікаў, якія павышаюць верагоднасць таго, што хлопык будзе геем.

Таксама яны падкрэсліваюць, што наяўнасць некалькі старэйшых братоў або гомасэксуальнага сваяка ў сям’і — істотныя маркеры гомасэксуальнасці, паведамляе выданне Дэйлі Мэйл.

Мужчыны-геі маюць прыкладна на 34% большую верагоднасць быць леўшунамі. Даследаванне з гэтымі высновамі правялі навукоўцы з Універсітэта Таронта.

Наяўнасць аднога або некалькіх старэйшых братоў павялічвае шанцы нараджэння гомасэксуалам на 14,8%.

Таксама наяўнасць гомасэксуальнага сямейніка з боку маці або бацькі павялічвае верагоднасць нараджэння геем. Аднак, паводле даследнікаў, гэты чыннік пераважна быў адасобленым ад іншых.

З іншага боку, аўтары даследавання паведамілі, што адначасовая наяўнасць усіх трох кантрольных чыннікаў не павялічвае верагоднасць гомасэксуальнасці.

У прыватнасці, навукоўцы з Універсітэта Таронта распавялі, што мужчыны-геі, якія патрапілі ў даследаванне і мелі некалькіх старэйшых братоў, галоўным чынам былі праварукімі.

Вынікі даследавання грунтаваліся на вывучэнні асабістых характарыстыкаў больш як 800 гомасэксуальных мужчынаў.

Паводле даследавання, найбуйнейшай «падгрупай» мужчынаў, якія бралі ўдзел у апытанні (63%), былі геі, якія не мелі ніводнага з вышэйпазначаных трох маркераў і, паводле сваіх асабістых характарыстыкаў, былі вельмі падобныя на гетэрасэксуалаў, паведаміў Дэйлі Мэйл.

Розныя падгрупы гомасэксуальных мужчынаў таксама мелі розныя псіхалагічныя характарыстыкі.

Напрыклад, даследчыкі заўважылі, што мужчыны-геі, якія не мелі ніводнага з памянёных маркераў, у найбольшай ступені былі цысгендарнымі, падкрэсліў Дэйлі Мэйл.

Гэта азначае, што яны дзейнічалі, як тыповы мужчына, а не як тыповая жанчына. Напрыклад, яны больш часта мелі тыповыя «мужчынскія» прафесіі, такіх як аўтамеханік або пажарнік.

Аднак гомасэксуальныя мужчыны са шматлікімі старэйшымі братамі з большай ступенню верагоднасці былі занятыя на працах, якія звычайна выконваюцца жанчынамі.

«Такім чынам, у нас ёсць сведчанні таго, што негэтэрасэксуальныя мужчыны могуць быць падзеленыя, прынамсі, на чатыры падгрупы», — падсумавалі вынікі даследавання яго аўтары ў амерыканскім акадэмічным часопісе Матэрыялы Нацыянальнай Акадэміі Навук (PNAS).

Даследчыкі патлумачылі нараджэнне гомасэксуалаў у сем’ях з некалькімі старэйшымі братамі тым, што кожны раз, калі жанчына нараджае хлопчыка, адбываецца адмысловая імунная рэакцыя ў яе арганізме. Гэта рэакцыя ўзрастае падчас нараджэння кожнага наступнага хлопчыка, што ўплывае на развіццё мозгу наступных хлопчыкаў, у тым на іх будучыя сэксуальныя ўпадабанні.

 

Паводле: https://www.gaystarnews.com/article/left-handed-boys-more-likely-to-be-gay-say-scientists/#gs.0s4jk6