Асабісты досвед: “У мяне была эрэкцыя на працягу трох тыдняў”

время чтения: 3 мин

Я схапіў рукаў для ахаладжэння віна з маразілкі і закруціў яго вакол майго чэлеса

Гэтым летам у мяне з’явіўся новы бойфрэнд. Я перабраўся ў новую кватэру ў Берліне і пачаў працаваць на новым месцы. Гэта быў адзін з самых цудоўных перыядаў майго жыцця.

Аднойчы ў пятніцу мой партнёр пайшоў рана спаць. Таму да мяне завітаў мой сябра з некалькімі бутэлькамі віна. Праз некаторы час я апынуўся у чарзе ў Lab – берлінскі начны клуб толькі для мужчын, найбольш папулярны для пятнічных вечарынак.

Я прыняў Віягру перад выхадам з дома, бо маю праблему з эрэкцыяй пасля выпіўкі. (У нас з бойфрэндам адкрытыя стасункі.) Я падчапіў прывабнага барадатага медбрата і прапанаваў яму пайсці да мяне. Як толькі мы дабраліся да маёй кватэры, ён прапанаваў мне зрабіць ін’екцыю для паляпшэння патэнцыі. Я завагаўся. Пару год таму я спрабаваў нешта падобнае. Тады мне трохі пабалела, і чэлес стаяў даўжэй, чым я хацеў.

Аднак медбрат быў настойлівы, і я пагадзіўся на яго спакуслівую прапанову. Як апынулася, гэта была найбольшая памылка майго жыцця.

Я грэблівы чалавек і ненавіджу іглы. Таму я адвярнуўся. Памятаю дагэтуль той раптоўны скачок ціску, калі лекі патрапілі ў мяне праз бок майго чэлеса. Было некамфортна, але не балюча. І яно спрацавала.

Калі я прачнуўся, то рэальна здзівіўся, што чэлес усё яшчэ стаяў па поўнай праграме. Калісьці ў мінулым у мяне была працяглая эрэкцыя – прыяпізм. Тады мне дапамог пакунак з лёдам. Я вельмі спазняўся на гей-парад на вуліцы Крыштафа, нямецкую версію Прайду. Таму схапіў рукаў для ахаладжэння віна з маразілкі і закруціў яго вакол майго чэлеса. Потым я апрануўся і выклікаў Убер. Я спадзяваўся, што мая эрэкцыя ўрэшце спадзе. Таму я забыўся пра яе і проста адрываўся на імпрэзе.

А пятай гадзіне раніцы на наступны дзень я прачнуўся ад тупога болю ў маім усё яшчэ эрэгаваным пенісе. Паспрабаваў прыняць болепатольнае, прыкладаць пакеты з лёдам і прымаць гарачую ванну, але безвынікова. Пазней лекары сказалі мне, што чым даўжэй “стаіць” чэлес, тым болей маштаб даўгатэрміновай шкоды для арганізма. Вельмі важна атрымаць медычную дапамогу як мага хутчэй. Ідэальна, каб гэта адбылося не пазней як праз дзве-чатыры гадзіны. Я прачакаў на тэрапію на працягу больш як 30 гадзін. Выбегшы на вуліцу, я скавытаў у агоніі ў чаканні “хуткай”.

Калі мяне даставілі ў шпіталь, узровень болю быў проста невыносны. Лекары ўставілі іглы розных формаў і памераў у мой чэлес. Тоя яны выцягвалі кроў, то выпырсквалі таксіны. Пасля яны ўставілі ў пеніс нейкую фігурную прыладу. Я адчуваў, як яна прадзіраецца праз маю тканку. З яе дапамогай лекары ўлівалі кроў, намагаючыся выдаліць з яе плынню эрэгуючы медыкамент, які ўсё яшчэ знаходзіўся ўнутры. Мне распавялі, што той медбрат падсунуў мне лекі, якія звычайна прызначаюцца пры эрэкцыйнай дысфункцыі. Мне зрабілі мясцовую анастэзію, але яна не дапамагала.

Гэта быўа адзін з самых чорных перыядаў у маім жыцці. Я не ведаў, ці змагу займацца сэксам зноў. Я сустрэў каханне майго жыцця і быў у жаху ад таго, што мог яго згубіць. Я занадта саслабеў, каб есці або піць. Узнікла рызыка для майго жыцця, бо крывяныя тромбы маглі патрапіць у жыццёва важныя органы. На наступную раніцу была прызначана неадкладная аперацыя.

Пластычны хірург-уролаг доктар Потэк правёў працэдуру пад агульным наркозам, якая называецца шунтаванне паводле методыкі Grayhack. Ён спалучыў вену з маёй нагі з коранем чэлеса, каб выбіць адтуль застаялую кроў. Працэдура спрацавала. Але ў маім пенісе было вельмі шмат крывяных тромбаў. Таму было доўгі час вельмі балюча і цяжка. Мне ўвялі ўнутрывенна лекі для разваднення крыві, антыбіётыкі, болепатольнае і інш.

Калі я прачнуўся, у мяне больш не было жудаснага болю. Я адчуў надзею. Мой партнёр і я сталі яшчэ бліжэй адзін да аднога. Мае сябры распачалі кампанію краўдфандынгу на маю рэабілітацыю. Пра маю гісторыю даведаліся па ўсім свеце. Я стаў атрымоўваць шмат лістоў падтрымкі. Праз дзесяць дзён пасля аперацыі мой чэлес быў усё яшчэ ў эрэгаваным стане. Мне зрабілі ўльтра-гукавае даследаванне. У шэрым ценю я ўбачыў тканку майго чэлеса зблізу. Пасля я заўважыў, што з кожным ударам майго сэрца выскоквалі чырвоныя, жоўтыя і блакітныя кроплі, што пацвярджала рух крыві. Я заскакаў ад радасці! Гэта азначала, што ў мяне зноў можа быць натуральная эрэкцыя!

Праз тры тыдні пасля таго, як медбрат увёў мне гэтую ін’екцыю, я выпісаўся са шпіталя. Яшчэ цяжка казаць, як скажацца гэты інцыдэнт на маім сэксуальным жыцці. Мая эрэкцыя зменшылася ў параўнанні з той, што была тры тыдні таму. Я ўсё яшчэ чакаю яе поўнага знікнення. З-за гэтага я згубіў працу. Але агульна гэта станоўчы досвед. Я быў нагэтулькі натхнёны дапамогай, якую мне аказалі ў шпіталі, што захацеў перадаць яе іншым у выглядзе трэнінгу як лекар ці настаўнік Рэйкі.

Дзіўна ўсведамляць, што людзі па ўсім свеце абмяркоўваюць твой чэлес. Але я выкарыстоўваю гэта як магчымасць павысіць дасведчанасць іншых і дапамагчы іншым людзям пазбегнуць таго болю, які я зазнаў. Ніколі не ўводзьце ў ваш чэлес невядовыя субстанцыі. У выпадку, калі ў вас не знікае эрэкцыя на працягу чатырох і болей гадзінаў, тэрмінова звяртайцеся па хуткую медычную дапамогу.

 

Паводле Guardian