Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) жадае змяніць правілы донарства для гома- і транссэксуалаў

время чтения: 2 мин

Лібералы імкнуцца распачаць ініцыятыву па адмене забароны на донарства крыві для сэксуальна актыўных геяў 

Цяперашнім часам у Нямеччыне здаваць кроў на донарства могуць толькі тыя геі, якія цягам году адмаўляліся ад сэксуальнай актыўнасці. Для гетэрасэксуалаў такога абмежавання нама.  Як стала вядома ў пятніцу, фракцыя СвДП у бундэстагу мае намер дабівацца адмены дзейных абмежаванняў на здачу крыві гома- і транссэксуаламі. Лібералы плануюць унесці адпаведны дакумент у парламент. У дакуменце, які маецца ў распараджэнні інфармацыйнага агенцтва dpa, СвДП патрабуе пакласці канец “дыскрымінацыі патэнцыйных донараў крыві па прычыне іх сэксуальнай ці гендэрнай ідэнтычнасці”.

Дакладней, гаворка вядзецца пра так званую “дырэктыву па выняцці крыві і кампанентаў крыві ды прымяненні прадуктаў крыві”, падрыхтаваную Федэральнай медыцынскай камісіяй ды Інстытутам Паўля Эрліха. Там замацаваныя правілы, пры якіх умовах якія групы асоб маюць права здаваць кроў у якасці донараў. Такім чынам, ад 2017 году асобы павінны быць адхіленыя ад донарства крыві цягам году, калі “іх сэксуальныя паводзіны ўяўляюць істотна павышаную рызыку для насельніцтва, у прыватнасці, перадачы ВІЧ-інфекцыі”. У спіс такіх асобаў унесеныя гетэрасэксуалы, якія часта мяняюць партнёраў, прастытуткі, “мужчыны, якія маюць сэксуальныя кантакты з іншымі мужчынамі”, а таксама “транссэксуальныя асобы з сэксуальна рызыкоўнымі паводзінамі”.

СвДП крытычна разглядае гэтае правіла як дыскрымінацыйнае. Для людзей, незалежна ад іх прыналежнасці да пэўных груп, характэрны рызыкоўныя сэксуальныя паводзіны, адзначаюць у СвДП. Вырашальнае значэнне для рызыкі заражэння мае не сэксуальная ці гендэрная ідэнтычнасць чалавека, але яго рэальныя рызыкоўныя паводзіны.

“Мы не можам дапусціць, каб гатовыя стаць донарамі людзі былі пазбаўлены такой магчымасці толькі па прычыне іх гендэрнай ці сэксуальнай ідэнтычнасці. Крывяных кансерваў у шпіталях недастаткова, гаворка ідзе пра чалавечыя жыцці”, — адзначаецца ў дакуменце.

Лібералы патрабуюць адчыніць дзверы для актывістаў ЛГБТІ-руху і актывістам у галіне барацьбы са СНІДам. Яны ўжо даўно выступаюць з крытыкаю таго, што ад верных у шлюбе гомасэксуальных пар патрабуецца цэлы год не мець сэксу са сваім сушлюбцам перад тым, як яны могуць здаць кроў. Прадстаўнік нямецкай арганізацыі па барацьбе са СНІД ахарактарызаваў тэрмін такога ўстрымання яшчэ пры ягоным увядзенні як поўнае нахабства. Саюз лесбіянак і геяў Нямеччыны назваў частковую забарону донарства незаконнай дыскрымінацыяй людзей з гомасэксуальнай арыентацыяй. Пасля новаўвядзенняў 2017 году геі фактычна былі пазбаўлены магчымасці здаваць кроў у якасці донараў.

Актывісты патрабуюць, каб гома- і гетэрасэксуалаў падзялялі не па іх сэксуальнай арыентацыі, але паводле фактараў рызыкоўных паводзінаў. Згаданае вышэй правіла дасюль існуе яшчэ толькі ў 6 з 28 краінаў Еўрапейскага Саюза – Балгрыі, Італіі, Літве, Польшчы, Партугаліі ды Іспаніі.

 

Крыніца