Даследванне: Транс-дзеці паводзяць сябе гэтаксама, як іншыя хлопчыкі ды дзяўчынкі

Паводле вынікаў новага амерыканскага даследавання, паміж звычайнымі дзецьмі і транс-дзецьмі амаль няма адрозненняў з пункту гледжання іх ідэнтычнасці і гендэрных пераваг.

Транс-дзеці пачуваюцца адназначна нароўніцу як хлопчыкі і дзяўчынкі параўнальна з тымі аднагодкамі, чыя гендарная ідэнтыфікацыя вызначана ад самага пачатку. Да гэткае высновы прыйшло даследаванне навукоўцаў Універсітэта Вашынгтона ў Сіэтле, якое напярэдадні было апублікавана ў спецыялізаваным выданні «Proceedings of the National Academy of Sciences of the United States of America» (PNAS).

У даследванні ўзялі ўдзел 317 дзетак у веку ад трох да дванаццаці гадоў, якія ад свайго нараджэння не маглі вызначыцца з гендарнай прыналежнасцю. Паводзіны гэтых трансгендарных дзяцей параўналі з паводзінамі іх сясцёр ды братоў, а таксама 316 аднагодкаў. Даследчыкі самым пільным чынам бралі да ўвагі іх любімыя цацкі, пераважных партнёраў па гульнях і вопратку ўдзельнікаў даследвання. Пры гэтым даследчыкі выявілі доўгатэрміновыя адпаведнасці ды супадзенні.

Транс-дзяцей падазравалі, што яны “крыху нешта блытаюць альбо гэта толькі нейкая фаза”, кажа ініцыятар і галоўны аўтар даследавання, дацэнт псіхалогіі Селін Гютгёц у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву AFP. Насамрэч, паміж транс-хлопчыкамі і транс-дзяўчынкамі ў плане іх гендарных пераваг практычна адсутнічаюць адрозненні з іншымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі.

Дзесяцігадовы транс-хлопчык, з якім дзевяць гадоў абыходзіліся нібы з дзяўчынкаю, як правіла, паводзіць сябе як іншыя звычайныя дзесяцігадовыя хлопчыкі. “З цягам часу мы не заўважалі ніякага памяншэння ці павелічэння самаідэнтыфікацыі транс-дзетак у гендарным плане ў канкрэтны, цяперашні час, у якім яны жывуць”, дадае Селін Гютгёц.

Што да пытання вопраткі, то тут, як адзначаецца ў даследванні, назіраюцца істотныя адрозненні. Паводле даследчыкаў, тут транс-дзеці ў бальшыні выпадкаў звяртаюць ўвагу на тое, каб апранацца адпаведна свайму гендарнаму адчуванню – на мужчынскі ці на жаночы лад.

Навукоўцы, апроч таго, высветлілі, што дзеці відавочна заклапочаны тым, каб ім як мага хутка атрымалася адпавядаць сацыяльным нормам: “Калі дзеці ўсведамляюць сябе як дзяўчынкі ці хлопчыкі, яны назіраюць, як людзі ў іх асяродку выконваюць гэтыя ролі, і потым імкнуцца быць падобнымі на іх”.

Праект “TransYouth” разлічаны на многія гады. Даследчыкі маюць намер адсочваць развіццё транс-дзяцей, пакуль яны не стануць дарослымі.

 

 

Крыніца