ЛГБТ-актывісты Паўднёвай Карэі выступаюць супраць зменаў у антыдыскрымінацыйны закон

ЛГБТ-актывісты і прадстаўнікі праваабарончага руху ў Паўднёвай Карэі скрытыкавалі прапанову адной кансерватыўнай дэпутаткі парламенту, якая настойвае на тым, каб прыбраць з антыдыскрымінацыйнага заканадаўства паняцці гамафобіі і трансфобіі. Дэпутатка Ан Санг-со ад паўднёва-карэйскай кансерватыўнай Партыі свабоды зрабіла гэтакую прапанову яшчэ месяц таму. Паводле яе меркавання, паўднёва-карэйскае заканадаўства парушае правы тых, хто разглядае гомасэксуальнасць як з’яву, што супярэчыць рэлігіі ці іншым аспектам грамадства.

Арганізацыя Amnesty International (Міжнародная амністыя) паведаміла, што падобная прапанова з’яўляецца вельмі шкодным крокам назад у галіне правоў чалавека ў Паўднёвай Карэі. Сябры ЛГБТ-супольнасці ў гэтакім выпадку сталіся б менш абароненымі ад дыскрымінацыі. Праваабарончая арганізацыя заклікала дэпутатаў паўднёва-карэйскага Нацыянальнага сходу адхіліць згаданую прапанову. Парламентары мусяць клапаціцца пра стварэнне такога заканадаўства, якое б гарантавала роўныя адносіны і бяспеку для ўсіх грамадзянаў.

 

 

Крыніца