Федэральны ўрад Нямеччыны дагэтуль нічога не прадпрымае супраць аперацыяў над інтэрсэксуальнымі дзецьмі

Да гэтага часу каля двум тысячам дзяцей штогод робяць аперацыі, каб яны падпадалі пад схему “хлопчык альбо дзяўчынка”.

Інтэрсэксуальныя дзеці таксама і ў 2019 годзе рэгулярна падпадалі пад аперацыі, каб адпавядаць схеме “хлопчык ці дзяўчынка”. Федэральны ўрад дагэтуль не мае ніякага канкрэтнага плану дзеля змянення падобнага стану справаў, хаця гэта было змацавана ў кааліцыйным дагаворы ў сакавіку 2018 году. Пра тое сведчыць невялікі запыт, накіраваны ў федэральны ўрад спікерам у пытаннях ЛГБТІ ад Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП) Енсам Брандэнбургам.

Так, меркавана плануецца, што як мага хутчэй будзе прапанаваны адпаведны праект закону, адзначаецца ў адказе з ураду. “Пакуль што немагчыма адказаць на пытанне ў плане змястоўнага планавання, таму што працэс фармавання думкі сярод чальцоў ураду яшчэ не завершаны”. “У лютым бягучага году федэральны ўрад аналагічным чынам адказаў на запыт фракцыі СвДП.

Інтэрсэксуальных дзяцей і надалей працягваюць апераваць. Пра гэта сведчыць даследаванне, якое было праведзена на пачатку бягучага году. Так, да прыкладу, у 2016-м годзе аперацыйныя ўмяшальніцтвы дачынна дзяцей мелі месца ў дзвюх тасячах выпадках. Таксама, паводле даследавання, найноўшыя медычныя рэкамендацыі не прывялі да змяншэння колькасці падобных аперацыяў.

Да генітальных аперацыяў над інтэрэксуальнымі дзецьмі належаць пластычна-рэканструцыйныя аперацыі ў машонцы ці па ўкарачэнні клітару. Пры гэтым клітар у дзяцей штучна памяншаюць пры хірургічным умяшальніцтве. Медыкі пры лекаванні інтэрсэксуальных дзяцей рэгулярна парушаюць медычныя рэкамендацыі, адзначаецца ў леташнім даследаванні BuzzFeed News.

Цяжкія цялесныя і псіхічныя наступствы

Федэральны ўрад мае намер на заканадаўчым узроўні выступіць супраць аперацыяў па ўздзеянні на пол дзіцяці. У кааліцыйнай дамове 2018 году гаворыцца: “Мы маем на заканадаўчым узроўні замацаваць, што гендарныя медычныя ўмяшальніцтвы дачынна дзяцей могуць быць ужытыя толькі ў выпадку, калі ўзнікае непасрэдная небяспекі для іх жыцця”.

Аднак, дагэтуль няма канкрэтных прапановаў па рэалізацыі гэтага плана. Енс Брандэнбург пракаментаваў свой невялікі зварот да нямецкага ўраду: “Ёсць ганебным, што дагутэль няма вызначанага ў часе плану па забароне аперацыяў, накіраваных на палавое зраўноўванне. “За мінулыя паўгода міністэрства ні на міліметр не зрушылася ў прасоўванні гэтага пытання. Міністарка Ламбрэхт, нарэшце, мусіць вярнуцца з летняй спячкі і выканаць умовы кааліцыйнае дамовы. Брандэнбург адзначыў захады па памянёных аперацыях як аперацыі, накіраваныя на знявагу чалавека, якія павінны быць забароненыя як мага хутчэй.

Паводле Федэральнага медычнага камітэту, штогод каля 150 дзяцей нараджаюцца з геніталіямі, якія не адназначна належаць да мужчынскага ці жаночага полу. Іншая, выкарыстаная часцяком мера ацэнкі грунтуецца на тым, што 1,7% людзей ва ўсім свеце з’яўляюцца інтэрсэксуальнымі.

Актывісты ўжо шмат гадоў дамагаюцца заканадаўчае забароны аперацыяў над інтэрпалавымі дзецьмі. Дарослыя асобы часцяком паведамляюць пра пакуты праз істотныя ды фізічныя, а таксама  псіхалагічныя наступствы, яны называюць гэтыя аперацыі “нанясеннем калецтваў геніталіям“. Адвакаты расцэньваюць гэта як магчымыя менш цяжкія альбо цяжкія цялесныя пашкоджанні. Яшчэ ў 2015 годзе Агенцыя па асноўных правах у Еўропе зрабіла выснову, што гэтакія аперацыі парушаюць правы інтэрсэксуалаў як правы чалавека.

 

 

Крынiца