Лесбійская дэпутатка будзе дзяржсакратаром Аўстрыі

время чтения: 2 мин

Вяртанне першай адыкрытай лесбійскай дэпутаткі парламента ў Аўстрыі: Палітык з партыі “Зялёныя” будзе граць важную ролю ў новым федэральным урадзе сумесна з Аўстрыйскай народнай партыяй (АНП).

62-гадовая палітык ад партыі “Зялёныя” Ульрыке Луначак мусіць стаць дзяржаўным сакратаром ў новым аўстрыйскім кааліцыйным урадзе, утвораным Аўстрыйскай народнай партыяй і “Зялёнымі”. Луначак, паводле інфармацыі выдання “Salzburger Nachrichten”, павінная ўвайсці ў каманду віцэ-канцлера, свайго калегі па партыі Вернэра Коглера і падтрымаць яго асабліва ў пытаннях Еўропы і знешняй палітыкі. Коглер з’яўляецца як кіраўніком партыі, гэтак і лідарам парламенцкай фракцыі аўстрыйскіх “Зялёных”.

АНП і “Зялёныя” ў хуткім часе мусяць прадставіць спіс міністраў і ўрадавую праграму. З’езд “Зялёных” на выходных ухваліў кааліцыйнае пагадненне. На наступным тыдні, як мяркуецца, у Нацыянальнай радзе будзе распаўсюджаная заява ўраду. Федэральным канцлерам мусіць зноў стаць 33-гадовы палітык з АНП Себасціян Курц, які ўжо займаў гэтую пасаду ад снежня 2017 да траўня 2019 году.

Першая адкрытая лесбіянка – дэпутат Нацыянальнай рады

Луначак у апошнія дзесяцігоддзі зрабіла сабе імя як ЛГБТІ-актывістка. Яна ў 1999 годзе патрапіла ў аўстрыйскі парламент як першая палітык-лесбіянка. У 2009 годзе яна была абраная ў Еўрапейскі парламент і ад 2013 да 2017 году з’яўлялася віцэ-презідэнтам Стасбургскага народнага прадстаўніцтва. Апроч таго, яна была са-прэзідэнтам Міжнароднай ЛГБТІ-групы, надпартыйнай групы парламентарыяў, якая выступае за правы сэкуальных і гендарных меншасцяў.           

Яе палітычная кар’ера рэзка скончылася два гады таму, пасля таго, як яна стала кандыдатам нумар адзін ад сваёй партыі на выбарах у Нацыянальную раду і “Зялёныя” па прычыне катастрафічных вынікаў парламенцкіх выбараў упершыню ад траўня 1983 году не здолела пераадолець прахадны чатырохпрацэнтны бар’ер. У верасні 2019 году экалагічная партыя зноў вярнулася ў парламент з рэкордным вынікам у 13,9 працэнта.

Прэм’ера “бірузова-зялёных”

Гэтак званая бірузова-зялёная кааліцыя з АНП і “Зялёных” з’яўляецца нечым новым для альпійскай рэспублікі – дагэтуль “Зялёныя” яшчэ ніколі не ўваходзілі ў склад федэральнага ўраду. АНП, наадварот” ад 1987 году амаль бесперапынна знаходзілася пры ўладзе. Яна па чарзе стварала кааліцыю ў якасці малодшага партнёра з сацыял-дэмакратамі і ў якасці старэйшага партнёра з правапапулісцкай аўстрыйскай Партыяй свабоды (ПС).

Урад з АНП і ПС разваліўся мінулай вясною ў выніку звязанага з карупцыйнай афёрай на Ібіцы скандалу вакол гамафобнага былога партыйнага шэфа Хайнца-Крысціяна Штахэ. Таму ад чэрвеня 2019 году Аўстрыяй кіраваў не залежны ад партыяў урад, які складаўся з экспертаў на чале з федэральным канцлерам Брыгітай Бірляйн. За гэты час была ўведзеная забарона на “канверсійную тэрапію” ў дачыненні да 18-гадовых.

 

Паводле: https://www.queer.de/detail.php?article_id=35203