Гоманенавіснікі ў Францыі зноў выходзяць на вуліцы

У Парыжы ў нядзелю тысячы людзей выйшлі на дэманстрацыю супраць запланаванага прыняцця ўрадавага закону пра штучнае апладненне, які павінен дазволіць штучнае апладненне, у тым ліку, адзінокім жанчынам і лесбійскім парам.

Тысячы людзей выйшлі ў Парыжы на дэманстрацыю супраць меркаванай рэформы заканадаўства па штучным апладненні. Да акцыі  пратэсту, якая прайшла ў цэнтры Парыжу ў другой палове нядзелі пад дэвізам “MarchonsEnfants” (Марш за дзяцей), заклікала ЛГБТІ-варажнечае аб’яднанне “La Manif pour tous” (Маніфест для ўсіх). Яно выступае супраць новаўвядзенняў у заканадаўства, згодна якіх незамужнім жанчынам, а таксама лесбійскім парам у Францыі мяркуецца дазволіць штучнае апладненне.

Праціўнікі, апроч іншага, аргументуюць сваю пазіцыю тым, што такія правілы выкрадаюць у дзяцей бацькаў. “Дзеці — гэта не права!”, скандзіравалі дэманстранты, якія збіраліся ў тым ліку і на плошчы перад Луўрам. Арганізатары нанялі некалькі аўтобусаў, каб даставіць у Парыж дэманстрантаў з рэгіёнаў.

Паралельна на дэманстрацыю ў адказ сабраліся прыхільнікі рэформаў, паведамляе канал Franceinfo.

Дэбаты па гэтым законе ў Сенаце пройдуць на гэтым тыдні

Увосень Нацыянальны сход ухваліў законапраект у першым чытанні, на гэтым тыдні дэбаты пройдуць у Сенаце. Каталіцкія аб’яднанні і палітыкі з правага сектара крытыкуюць рэформу. Ужо ў кастрычніку на пратэсты выйшлі дзясяткі тысяч людзей.

Раней штучнае апладненне ў Францыі было дазволена толькі гетэрасэксуальным парам, якія самі не могуць мець дзяцей. Яны мусяць быць пабраныя шлюбам ці пражыць разам не менш за два гады. Рэформа была часткаю перадвыбарчых абяцанняў французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона. Паводле апытанняў, 68 адсоткаў французаў ухваляюць дапушчэнне да штучнага апладнення адзінокіх жанчынаў, 65 адсоткаў жадалі б зрабіць магчымым штучнае апладненне для лесбійскіх пар.

Сем гадоў таму “Маніфест для ўсіх” мабілізаваў супраць адкрыцця інстытута шлюбу для аднаполых пар у Францыі сотні тысяч людзей. Цягам некалькіх тыдняў адбываліся масавыя пратэсты, гоманенавіснікі нават дазволілі сабе гвалтоўныя сутычкі з паліцыяй. Рэакцыйнае аб’яднанне з’яўляецца прыкладам для ЛГБТІ-варажнечага руху з аналагічнай назвай у Нямеччыне. У пікетах напачатку заснаванага ў офісе палітыка з “Альтэрнатывы для Нямеччыны” Беатрыс фон Шторх і між тым афіцыйна прызнанага аб’яднання раз-пораз бралі ўдзел і арганізатары з Францыі.

 

Паводле: https://www.queer.de/detail.php?article_id=35327