Швейцарыя галасуе за абарону гомасэксуалаў

У Швейцарыі народ галасуе за тое, каб у будучыні была судовая адказнасць за дыскрымінацыю гомасэксуалаў.  

Кіраўніца гульнявой групы адмаўляе сэксуальнай пары прыняць яе дзяцей. Сябра праванацыяналістычнай ПНАШ (Партыі нацыянальна арыентаванай Швейцарыі) публічна распаўсюджвае ў фэйсбуку ненавісніцкія каментары супраць гомасэксуалаў. І ўласнік рэстарана можа на падставе сэксуальнай арыентацыі адмовіць гасцям у абслугоўванні.

 

Усе гэтыя сцэны дагэтуль у Швейцарыі не мелі наступстваў, звязаных з судовым пераследам. Аднак у рэшце рэшт усё гэта можа змяніцца. Яшчэ ў снежні 2018-га году швейцарскі парламент прыняў рашэнне пашырыць так званую “антырасісцкую норму” і ўвесці ў будучыні судовую адказнасць за дыскрымінацыю на падставе сэксуальнай арыентацыі. Супраць гэтага, аднак, выступілі такія палітычныя сілы, як нацыянал-кансерватыўная партыя ФДС (Федэратыўна-дэмакратычны саюз), МШНП (Маладая швейцарская народная партыя) і працоўная група “Моладзь і сям’я” па правядзенні рэферэндуму (“Не гэтаму закону аб цэзуры”).

 

Як паведамляе мясцовая газета “Aargauer Zeitung”, камітэт па правядзенні рэферэндуму назваў пашырэнне штрафных норм “абмежаваннем свабоды сумлення” і сабраў каля 70 000 подпісаў супраць запланаванага пашырэння закона. Пад лозунгам абароны свабоды сумлення праціўнікі сцвярджаюць, што пашырэнне антырасісцкіх норм адказнасці зусім не з’яўляецца неабходным і нават назвалі яго “цэнзурай”.

У лютым Швейцарыя прагаласуе па пытанню пашырэння антыдыскрымінацыі

І вось цяпер рашэнне за швейцарскімі выбаршчыкамі, якія 9-га лютага будуць вырашаць пытанне абароны ад нянавісці і дыскрымінацыі. Дагэтуль нормы пакарання прадугледжвалі судовую адказнасць за адкрытыя ненавісніцкія выступы і дыскрымінацыю на падставе расы, этнічнай ці рэлігійнай прыналежнасці, што цягнула за сабой пакаранне ад грашовага штрафу да пазбаўлення волі да трох гадоў. Выказванні, якія тычыліся сэксуальнай арыентацыі, сэксуальнай ідэнтычнасці або гендарных асаблівасцей, да цяперашняга часу не браліся пад увагу. “Гэта непрымальна”, — мяркуе Енс Польман, адзін з кіраўнікоў “Квір-амністыі Швейцарыя”. – За напоўненымі нянавісцю словамі наступаюць учынкі. Таму адкрытым ненавісніцкім прамовам мусіць быць пакладзены канец”.

Ужо некалькі месяцаў такія ЛГБТІК-арганізацыі, як “Квір-амністыя”, змагаюцца за пашырэнне штрафных норм і спрабуюць мабілізаваць на галасаванне як мага больш людзей. Толькі ў навагоднюю ноч стала зразумела, што пашырэнне не толькі не з’яўляецца “не неабходным”, але вельмі патрэбным: тады ў Цюрыху гомасэксуальная пара была атакаваная і збітая.

Кампаніі выступаюць за ўзмацненне правоў гомасэксуалаў

Такія напады не з’яўляюцца адзінкавымі выпадкамі. “Тут грамадства павінна паўстаць і даць дакладны сігнал, што яно больш не будзе трываць нешта падобнае”, — кажа Раман Хэглі, выканаўчы дырэктар Пінк Крос, Швейцарскага патранажнага звязу гомасэксуальных і бісэксуальных мужчын.

Хэглі з’яўляецца сустаршынём кампаніі “ Так — абароне ад нянавісці”, якая выступае за пашырэнне штрафных санкцый і ўзмацненне правоў ЛГБТІК. “Калі мы асабіста падвяргаемся нападам, нас можа абараніць крымінальнае заканадаўства, як і астатніх людзей. Як ЛГБТІК-людзі мы, аднак, спецыяльна не абаронены ад дыскрымінацыі”.

Гэты прабел у заканадаўстве не толькі вядзе да таго, што нянавісць можа распаўсюджвацца беспакарана, але і павялічвае колькасць звязаных з гвалтам злачынстваў. З пашырэннем антырасісцкіх штрафных норм ЛГБТІК-людзі былі б як мінімум заканадаўча абаронены, мяркуе Хэглі. Гэта быў бы вельмі важны сігнал супраць нянавісці і дыскрымінацыі.

У Швейцарыі няма статыстыкі пра грунтаваны на нянавісці гвалт

У Швейцарыі няма канкрэтнай статыстыкі, колькі насамрэч мае месца звязанага з нянавісцю гвалту. Гэта перад усім звязана з тым, што паліцыя не надае належнай увагі звязаным з нянавісцю злачынствам у дачыненні да ЛГБТІК-асоб. У “Rainbow Map”, статыстыцы, якая штогод аналізуе прававое становішча ЛГБТІК-людзей у Еўропе, Швейцарыя ў апошні год апынулася на 27-м месцы з 49-ці краін.

Параўнальна з многімі іншымі заходнімі дэмакратыямі Швейцарыя істотна адстае ў пытанні роўнага стаўлення, адзначае Енс Польман. Так, шлюб прадугледжаны толькі для разнаполых пар. Гомасэксуальныя пары апынаюцца ў нявыгадным становішчы пры ўсынаўленні і ў доступе да рэпрадукцыйнай медыцыны. Змена полу для транс-людзей з’яўляецца ўскладненай, для гэтага патрабуецца заключэнне псіхіятра.

Недастаткова абароненымі з’яўляюцца і людзі розных плямёнаў: “Не існуе відавочнай забароны на не патрэбныя і не ўзгодненыя з чалавекам аперацыі і гарманальныя працэдуры па змене палавых прыкмет”.

Адзінаццаць працэнтаў швейцарцаў лічаць гомасэксуальнасць “амаральнай”

Пра тое, што гамафобія ў Швейцарыі адыгрывае пэўную ролю, сведчыць і пакуль не апублікаванае даследаванне Цюрыхскай вышэйшай школы прыкладных навук. Так, амаль адзінаццаць адсоткаў усяго дарослага насельніцтва краіны лічаць гомасэксуальнасць “амаральнай”.

“Большасць швейцарцаў прымаюць ці як мінімум талерантна ставяцца да ЛГБТІК-людзей, аднак меншасць, якая гэта адмаўляе, апошнім часам становіцца ўсё больш гучнай і агрэсіўнай, на прыклад, у сацыяльных медыях, але таксама і на вуліцах”, адзначае Польман.

Апытанні сведчаць пра перамогу тых, хто ўхваляе пашырэнне антырасісцкіх норм

Апытанні пакуль сведчаць пра тое, што прыхільнікі пашырэння антырасісцкіх норм могуць перамагчы. Паводле апошняга даследавання, 66 адсоткаў маючых права голасу грамадзян выступаюць за гэта. Таксама і некаторыя рэлігійныя сілы, як то рэфармаваная Памесная царква ці Габрэйскі звяз абшчын, падтрымліваюць гэтую справу. “У гэтым мы галоўным чынам аптымістычны, але мы дакладна назіраем і змаганне нашых праціўнікаў, якое гучна вядзецца з аргументамі, што выклікаюць пытанні”, адзначае Польман.

Аднак і пасля пашырэння норм застаецца яшчэ шмат спраў: “Абарона транс- і інтэрсэксуальных людзей свядома не была ўключаная ў пашырэнне. Гэта непрымальна і сведчыць пра тое, што наша праца мусіць працягвацца”.

 

Інга Хофман

 

Паводле: https://www.tagesspiegel.de/gesellschaft/queerspiegel/votum-ueber-verbot-von-diskriminierung-schweiz-stimmt-ueber-schutz-von-homosexuellen-ab/25452552.html