“Нарэшце гей і з гонарам”

время чтения: 4 мин

У свае 19 год наш аўтар з’ехаў з правінцыяльнага Мюнстэра ў Берлін. Калі ён уступіў у канфлікт са сваімі ўласнымі забабонамі, ён знайшоў самога сябе.

Себасціян Годэмаер   

На пачатку пераезду ўзнікае страх. Прынамсі, так гэта было са мною. Як гомасэксуальны мужчына, я вырас у Мюнстэрландзе, у маленькім гарадку пад назвай Дрэнштайнфурт. Ужо даўно мне стала зразумела, што я не такі, як іншыя хлопчыкі. Час ад часу я насіў сукенкі, гуляў з лялькамі, не бачыў праблемы ў тым, каб павіхляць азадкам. Да сёння мяне не цікавіць футбол.   

Тое, што для іншых дзяцей было хутка зразумелым, мне стала ясна толькі ў 14 ці 15 год: я гомасэксуал. Камінг-аўт перад самім сабой быў цяжкім, бо ў сваім маленькім гарадку я вывучыў, што быць гомасэксуальным не ёсць okay: мяне гадамі шпынялі і называлі “педзікам”. У школьных калідорах, на перапынках, на шляху дадому – паўсюль мяне чакалі з абразамі і гвалтам. Я ўсё гэта прапусціў праз сябе.

Берлін – важнае месца жыхарства для квір-людзей

У 19 год, пасля атрымання прафесійнай адукацыі, мне заставаўся толькі адзін шлях: уцёкі. З правінцыйнага Мюнстэра я з’ехаў ва ўрбанізаваны Берлін.

Берлін як месца жыхарства з’яўляецца вельмі важным для квір-людзей, бо тут можна знайсці падобных на цябе. Тут само сабой зразумела быць гомасэксуальным, калі сядзіш у кафэшках на Моц-штрасэ або адзначаць святы вечарамі ў такіх барах як Silver Future ці клубах кшталту Швуц. Гэта надзейныя месцы, дзе я два-тры гады шчасліва і ўгарна бавіў ночы і адчуваў свабоду.

Хоць я заўжды шукаў тое месца, дзе я мог спакойна ужывацца з маёю гомасэксуальнасцю, у пэўны момант я пачуваўся нібы ў пастцы. Занадта шмат алкаголю, зашмат эксцэсаў – свабода стала турмою, а Берлін – вечнай начной забавай.              

“Я знаходзіўся ў зацяжным тумале” 

Многія спробы наладзіць стасункі праваліліся, я знаходзіўся ў зацяжным тумале. Я ўбачыў, што мне патрэбна дапамога. 

У 22 гады я распачаў псіхааналіз у Берлінскім Інстытуце псіхааналітыкі і псіхатэрапіі на Парыжскай вуліцы, тры разы на тыдзень я ляжаў на чорнай скураной канапе. Я спрабаваў з дапамогаю псіхааналітыкаў разабрацца ў сваіх пачуццях, зразумець, што мяне прыгнятае і чаму я пытаўся ўсё гэта заглушыць. 

Запатрабавалася яшчэ паўтара года, пакуль я знайшоў групу самадапамогі для квір-людзей. Такім чынам я апынуўся ў групе village.berlin на Курфюрстэн-штрасэ. Гэта месца, якое прапануе курсы і спартыўныя групы для гомасеэсуальных, бісэксуальных і транссэксуальных мужчын.      

Калі я ўпершыню апынуўся ў вялікім памяшканні з падразваленымі  сценамі і светлай падлогай, іншыя мужчыны спачатку паставіліся да мяне з падазрэннем. Карцінка, чаму ў маім жыцці ўсё ішло дагары нагамі: ува мне проста ўжыліся галасы падлеткаў, якія крычалі “Педзік!” Я ўсё яшчэ быў ва ўцёках, але цяпер ад самога сябе. Я вывучаў “інтэрналізіраваную гомаваражнечу”. Гомасэксуальныя мужчыны былі для мяне чымсці прыкрым, бо я менавіта гэта чуў і бачыў на сваёй радзіме і праз гэта я сам стаў прыкрым для самога сябе. 

“У выніку шматгадовай працы я зноў знайшоў кантакт з самім сабою”

Падчас тэрапіі, у групах самадапамогі і на занятках спортам (бокс для квір-мужчын) праз гады ўпартай працы я зноў знайшоў кантакт з самім сабой. Я зразумеў: усё, што я шукаў гадамі, тое была мая ідэнтычнасць, якую я да канца ніколі не мог вызначыць, таму што я сам забараняў сабе гэта рабіць. І толькі ў Берліне гэта стала магчымым.    

Каб аспрэчыць сваю ўнутраную гомасупярэчлівасць і знайсці кантакт са сваім фемінным бокам, я стаў “каралевай драконаў”: у жніўні 2019-га году я выступіў у High Heels, кароткай сукенцы ў і занадта вялікім бландзіністым парыку ў ролі Дыкі Мінарш. Гэта быў такі моцны вызваленчы ўчынак, які быў больш моцным за крыўды з майго дзяцінства. Я атрымаў верх, я вызваліўся ад таго, што мяне так доўга прыгнятала. Я нарэшце стаў гомасэксуальным і ганарлівым. Апроч таго, я даведаўся, што я быў не адзін са сваім такім досведам.          

Вынік гетэрасэксуальнага, патрыярхальнага свету

Адзін з маіх першых сяброў, Тоні, 50 год, з Ню-Ёрку меў свайго першага сябра ў 21 год. Камінг-аўт перад яго бацькамі паследаваў у 25 год. Праз гады у яго былі стасункі з жанчынай. Вар’яцтва? “Для гомасэксуальных мужчын цяжка зразумець, што было ў іх і ў мяне, бо гэта вынік гетэрасэксуальнага, патрыярхальнага свету”.     

Сёння, кажа ён, гэтыя стасункі можна было б прасцей зразумець, таму што людзі сталі больш адкрытымі ў дачыненні і да саміх сябе: мы больш не жывём ў ролевых паняццях, якія толькі чорныя ці белыя. Зменлівасць вітаецца. Гомасэксуальны мужчына можа пераспаць з жанчынай, і гэта не робіць яго адразу гетэра- ці бісэксуальным.   

У апошнія гады Тоні прачытаў такія кнігі як “Аксамітная лютасць”, “Вяртанне ў Раймс” і “Канец Эдзі”, якія прысвечаны тэмам гомасэксуальнай сарамлівасці і ідэнтычнасці. “Гэта працэс, каб поўнасцю зразумець сябе самога”. 

Каб прыйсці да гэтага, Тоні мяняецца з іншымі квір-мужчынамі, дае ўрокі медытацыі ў village.berlin і ўдзельнічае ў тамтэйшых “healing spaces”. Гэтыя курсы прапануюць надзейнае месца для мужчын, якія любяць іншых мужчын і якія жадаюць навучыцца паважаць саміх сябе. 

“Яна падаўляла сваю сэксуальную ідэнтычнасць алкаголем і вечарынкамі”

Тут мая сяброўка Сіры, 39 год, яна вырасла ў Швецыі. У падлеткавым узросце яна марыла пра жанчын, але да 30 гадоў яна ўсё ж сустракалася з мужчынамі. Сваю сэксуальную ідэнтычнасць яна падаўляла алкаголем і вечарынкамі. Яна ніколі не была на сто адсоткаў шчаслівай, пакуль яна сама сабе не прызналася, хто яна ёсць і каго яна кахае. Адносіны, якія з’яўляюцца самымі важнымі, у тым ліку і да сябе самой, яна пачала выбудоўваць, калі адкінула ў бок алкаголь, вечарынкі і мужчын. “Я стала чэснай да сябе самой, зразумеўшы, хто я ёсць і якія комплексы ў маім жыцці пераважалі”.      

Сіры проста расцвіла. “Я падумала: пачакай, табе ўсё ж падабаюцца жанчыны!” На падсвядомасці ёй заўжды было зразумела, што яна кахала жанчын, кажа яна сёння. Усё яе жыццё. Яна пачала хадзіць на спатканні, потым ажанілася з жанчынай, развялася, цяпер у яе зноў ёсць сяброўка. 

“Як квір-людзі мы мусілі знайсці сябе ў гетэрасэксуальным грамадстве”

Хоць мы і прадстаўляем розныя пакаленні, Тоні, Сіры і я, сёння 26-гадовы, аднак мы мусім змагацца з падобнымі праблемамі: як квір-людзі мы мусім знайсці сябе ў гетэрсэксуальным грамадстве. Бо калі ты адрозніваешся ад вялікай масы, то хутка пачынаеш думаць, што ты нейкі няправільны. Каб усталяваць кантакт з самім сабой, нам патрэбны бяспечныя месцы і іншыя квір-людзі, каб мы змаглі сябе ідэнтыфікаваць, адчуць адкрытымі і зразумелымі. Тое, чаго вёска не магла мне прапанаваць. 

Быць іншым ніколі не было праблемай, па меншай меры, не было б, аднак існуе стаўленне да гэітага. Квір-людзі заўжды будуць заставацца меншасцю. Патрэбна разуменне, каб стварыць узаемапаразуменне. У рэшце рэшт мы ўсе людзі, якія хочуць быць любімымі. У нас усіх аднолькавыя патрэбы, не залежна ад сэксуальнай ідэнтычнасці. Гэта важна сказаць, таму што гомаваражнеча набірае абароты.  У Берліне ў 2019-м годзе былі зарэгістраваны 261 гамафобных нападаў. І вось яны зноў тут, галасы з вёскі.  

Паводле: https://www.tagesspiegel.de/gesellschaft/queerspiegel/offen-queer-leben-in-berlin-endlich-schwul-und-stolz/25527362.html