Новы напад на геяў у Швейцарыі

время чтения: 2 мин

У дзень галасавання па антыдыскрымінацыйным законе у Цюрыху адбыўся чарговы напад на геяў. 

Многія чытачы паведамляюць пра гамафобны напад у цюрыхскім Нідэрдорфе. Паблізу гей-клуба “Нябёсы” уноч на нядзелю былі атакаваныя некалькі гомасэксуальных мужчын. Здарэнне адбылося менавіта ў той дзень, калі Швейцарыя галасавала па пытанню забароны дыскрымінацыі на падставе сэксуальнай арыентацыі.    

22-гадовы Ціяга Г. быў у групе з пяці чалавек, якая была атакаваная прыкладна ў 2.45 на Хіршэнплац. “Мы выйшлі з рэстарана, каб удыхнуць свежага паветра”, — распавядае ён. Раптам ззаду іх аклікнулі. “Яны выкрыквалі нам вельмі абразлівыя выразы, як то “брыдотныя педзікі”. Мы спрабавалі іх ігнараваць”.  

“Яны напалі на нас”

Гаворка ішла пра групу з пяці-дзесяці маладжавых дарослых людзей. “Адзін з іншых наведвальнікаў клуба сказаў ім, што яны павінны ісці прэч. Яны адчулі сябе справакаванымі і напалі на нас”. Справа дайшла да патасоўкі. “Калі я дапамагаў аднаму калегу і адштурхнуў аднаго з нападаючых, яны ўсе кінуліся на мяне”, — распавядае 22-гадовы хлопец.    

Ён атрымаў пашкоджанні на галаве і на целе ды мусіў адну з ран зашываць у шпіталі. У выніку патасоўкі пацярпеў таксама і адзін з ахоўнікаў клуба. “Нападаючыя ўдарылі яму ў плячо нажом”. Адзін іншы калега атрымаў раненні праз шматлікія ўдары кулаком. “Я і чатыры мае калегі падалі заявы ў паліцыю”.    

16-гадовы Ніка Ф. – адзін з іх. Ён не пацярпеў, аднак разам перажыў здарэнне. “Я ўжо пэўны час не хаджу туды”, — кажа ён. Паводле чытачоў, паліцыя затрымала адну асобу. 

Паліцыя пацвярджае напад

Маладзёжная пракуратура кантона Цюрых пацвярджае, што ўноч на нядзелю адбыўся інцыдэнт на Шпітальгасэ. Тады несмяротныя пашкоджанні атрымалі тры мужчыны ва ўзросце 21-37 год. “Адна асоба падчас сутыкнення атрымала нажавое раненне”, — сказала прадстаўніка пракукратуры Сара Райман. Быў затрыманы адзін падлетак ва ўзросце 15 год. Што да затрыманага, то, паводле гарадской паліцыі, гаворка ідзе пра сірыйца. 

Маладзёжная пракуратура завяла крымінальную справу. Месца злачынства і яго матыў сталі прадметам расследавання. Пракуратура пашырыла расследаванне і на іншых падазраваных асоб. Людзей, якія ў час паміж 2.20 і 2.30 гадзін знаходзіліся на Шпітальгасэ 5 насупраць клуба і маглі бачыць здарэнне, просяць адгукнуцца ў паліцыю Цюрыха.   

Раней, у навагоднюю ноч, у Цюрыху адбыўся напад на гомасэксуальную пару, у выніку чаго мужчыны былі жорстка збітыя і апынуліся ў шпіталі. Таксама ў верасні на геяў напалі пяць мужчын. 

Як адказала Юдыт Хёдль, прадстаўніца гарадской паліцыі Цюрыха, на запыт, прадстаўніцтва паліцыі у цюрыхскім Нідэрдорфе з пачатку года было ўзмоцнена: “Паколькі паблізу Хіршэнплац вырасла колькасць здарэнняў, было павялічанае патруляванне, а цяпер на месцы і вырасла колькасць паліцэйскіх”.

Паводле https://www.20min.ch/schweiz/zuerich/story/Erneuter-Angriff-auf-Schwule-im-Niederdorf-12827986