Быць у форме: як алімпійка №6 бараніла правы расійскіх ЛГБТ у Сочы

время чтения: 3 мин

Гэта факт: у Расіі вас могуць арыштаваць за публічныя выказванні на тэму ЛГБТ. І Алімпійскія гульні сталі добрай нагодай, каб гэта пакрытыкаваць. Кампанія «Прынцып 6» пацэліла дакладна ў  мішэнь, прапанаваўшы алімпійскім спартоўцам падчас гульняў проста апрануць цішотку з лічбай 6. У Алімпійскай Хартыі пад №6 запісаны прынцып, які забараняе дыскрымінацыю ў любым выглядзе. 

Прынцып 6, пераклад Н. Аляксандравай

Кампанія «Прынцып 6» карыстаецца тэкстам Алімпійскай Хартыі, якая дазваляе спартоўцам і іх прыхільнікам выступаць супраць дыскрымінацыі падчас гульняў у Сочы, і пры гэтым не парушаць ні расійскі закон супраць гомасэксуалізму, ні Алімпійскую забарону на палітычную прапаганду.

p6 boy

Пад ціскам арганізацый «Athlete Ally»  і «All Out» Міжнародны Алімпійскі Камітэт пацвердзіў, што прынцып №6 уключае сэксуальную арыентацыю, аднак Міжнародны алімпійскі камітэт і спонсарскія арганізацыі адмаўляліся адкрыта выступіць супраць законаў, дыскрымінуючых ЛГБТ у Расіі.

Адкуль ідэя Прынцыпу 6?

Прынцып №6 Алімпійскай Хартыі сцвярджае:

«Любая форма дыскрымінацыі ў дачыненні да краіны ці чалавека паводле расавай, рэлігійнай, палітычнай, гендэрнай прыкметы несумяшчальная з удзелам у Алімпійскім руху».

МАК пацвердзіў, што сюды таксама адносіцца сэксуальная арыентацыя. Аднак у Расіі можна заплаціць штраф і нават патрапіць пад арышт за публічныя выказванні на тэму геяў, лесбіянак, бі- ці транссэксуалаў. Новыя законы падаграваюць масавыя хваляванні ў краіне, якая і без таго вылучаецца жорсткім стаўненнем да гомасэксуалаў. Адкрыта падтрымліваючы Прынцып 6, можна прыцягнуць увагу да каштоўнасцей, што ляжаць у аснове Алімпійскіх гульняў, і прадэманстраваць салідарнасць з лесбіянкамі, геямі, бі- і транссэксуаламі ў Расіі і ва ўсім свеце.

p6 goodsПроста апрануць цішотку?

Той, хто носіць вопратку Прынцыпу 6, выказвае падтрымку алімпіскай каштоўнасці адмовы ад дыскрымінацыі і выступае супраць гамафобных расійскіх законаў і жорсткасці ў дачыненні да сэксуальных меншасцей, што праяўляецца у Расіі. Уся выручка ад продажу абсталлявання і вопраткі Прынцыпа 6, апроч пакрыцця выдаткаў, будзе скіраваная на карысць ЛБГТ супольнасцей Расіі.

Адзенне выпускае і распаўсюджвае амерыканская кампанія American Apparel праз інтэрнэт і у фірменных крамах па ўсім свеце.

Дзесяткі спартоўцаў далучыліся да «Прынцыпу 6»

Алімпійцы, якія прымалі ўдзел у Адімпійскіх гульнях у Сочы, уключна са сноўбардыстам Бэллем Брокхафам і гарналыжнікам Майкам Янікам — нямногія з ліку «паслоў» ў Расію, якія спрыялі распаўсюджванню ідэі Прынцыпу 6. Апроч іх, да кампаніі далучыліся такія алімпійскія спартсмены, як чатырохразовы ўладальнік алімпійскага золата за скачкі ў ваду Грэг Луганіс, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён-саначнік і эксперт у міжнародным спартыўным заканадаўстве Камеран Майлер і двухразовы алімпійскі чэмпіён у бегу на сярэднія дыстанцыі Нік Сіммандз, які, выйграўшы срэбны медаль на Міжнародным чэмпіянаце ў жніўні мінулага года ў Маскве, прысвяціў гэтую перамогу сваім сябрам-геям і лесбіянкам — і адкрыта крытыкаваў расійскія законы супраць аднаполых стасункаў.

У падтрымку кампаніі выступілі і іншыя алімпійцы, у тым ліку аўстралійская тэнісістка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Рэнэ Стаббз, лучнік Лі Форд, фігурыст Марк Яношак, футбалісты Хэдвіг Ліндал, Лоры Ліндсі і Сэллі Шыпард, уладальніца залатога медаля Мэган Рапіно, футбаліст Крыс Зэйц, ірландскі алімпійскі чэмпіён па бегу Кіаран О’Ліанаірд, лучніца з постсавецкай прасторы Катуна Лорыг, амерыканскі плывец Дэн Вітч, барацьбіт Бэн Правайзар, вяслярка Эстэр Лафгрэн і паралімпіская баскетбалістка з Аўстраліі Сара Сцюарт.

p6 girls

А таксама да спісу ўдзельнікаў кампаніі дадалі свае імёны аўстралійскі алімпійскі срэбны медаліст па скачках на батуце і актывіст у змаганні супраць ВІЧ Джы Уоллес, амерыканскі фехтавальшчык Рэйс Імбодэн, амерыканскі ныральшчык Дэйвід Пічлер, нямецкі фехтавальшчык, уладальнік бронзавага медаля Ёрг Фідлер, амерыканская канькабежка Мірыам Ротштайн, нямецкі фехтавальшчык, уладальнік срэбнага медаля Імке Дупліцар, амерыканская валейбалістка Джэн Кессі і амерыканскі хакеіст , уладальнік бронзавага медаля Кэйтлін Кэхоў.

Сярод прафесійных спартсменаў, што спрычыніліся да кампаніі, ёсць зоркі НФЛ Крыс Клюі, Брэндан Айэнбадэйджа, Скот Фуджыта і Донтэ Столварс; выбітныя тэнісісты Марціна Наврацілава, Эндзі Роддзік, Джэймс Блэйк і Мардзі Фіш; гульцы Вышэйшай лігі футбола Сціван МакКарці і Робі Роджэрс; гульцы НБА/ЖНБА Стыв Нэш, Джэйсан Коллінз, Тэрэса Эдвардз і Крысці Толівер, рэгбі Дэйвід Покак (рэгбі) і ўдзельніцы аўстралійскай нацыянальнай футбольнай каманды МІшэль Хэйман і Лідзія Уільямс.

Хто заварыў кашу?

Кампанія Прынцып 6 стала вынікам аб’яднаных намаганняў Athlete Ally i All Out. All Out — гэта арганізацыя, што мабілізуе мільёны людзей па ўсім свеце на стварэнне магутнага глабальнага руху за любоў і роўнасць. Амаль 2 мільёны членаў арганізацыі паходзяць з усіх краінаў свету. Athlete Ally — гэта арганізацыя, што змагаецца з гамафобіяй і трансфобіяй у спорце праз адукацыю у камандах і заахвочванне людзей адстойваць сваю пазіцыю.

Пры падтрымцы тысячаў спартсменаў, трэнераў і заўзятараў Athlete Ally садзейнічае актыўнаму ўдзелу прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасцей на ўсіх узроўнях спартовых спаборніцтваў.  ГЛААД, вядучая журналістская праваабарончая ЛГБТ-арганізацыя, далучылася ў якасці партнёра па сувязях са СМІ, што істотна пашырыла ўплыў кампаніі ў свеце.