Makeout

Спецыяльны паказ: фестывальнае кіно пра квір пакажуць у Мінску

MAKEOUT сумесна з фестывалем кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile прадстаўляе праграму кароткаметражнага кіно «Няма нічога больш дзіўнага, чым людзі». Падборка тэматычнага кіно на самы вытанчаны густ — 25 красавіка ў Мінску.

Чатыры фільмы пра жыццё ЛГБТ пакажуць у межах сумеснага праекта MAKEOUT і Cinema Perpetuum Mobile 25 красавіка ў Мінску ў галерэі NEWDAY, ул. Немига, д. 36. Пачатак а 18.00, уваход вольны.

Дзяўчына мары/Швейцарыя, 2012

 Большую частку свайго жыцця Дзірк шукаў жанчыну сваёй мары. Пасля некалькіх няўдалых адносінаў і расстанняў ён, здаецца, знайшоў каханне свайго жыцця, Джэні: ідэальная пара з першага погляду — але ў чымсьці абсалютна іншая… Кароткаметражны фільм «Дзяўчына мары» занурае гледача ў свет паміж уяўленнем і рэальнасцю, адначасова дзіўны і надзіва знаёмы. Рэжысёр: Oliver Schwarz

 Чалавечае цяпло/Chaleur humanБельгія, 2013

Антуану падабацца блізкасць з Бруна. Яму падабаецца яго цяпло. Ён мае ў ім патрэбу. Аднак прыходзіць час расстацца, час, калі цела больш нічога не адчувае… Рэжысёр: Christophe PREDARI

Асвойванне абмежаванняў/Exploration of Confinement
Расія, 2013

Ці ёсць жыццё пасля таго, як вы зваліліся ў смеццеправод? Колькі б вы змаглі пражыць з нагой, якая захрасла ў вядры? Або з галавой, што заблыталася ў каўняры вадалазкі? І што, калі б вам гэта спадабалася?.. Рэжысёр: Маруся Сыроечковская

Electric Indigo/Бельгія, 2013

Часам маладой дзяўчыне складана супрацьстаяць грамадскай думцы і прыняць сваю індывідуальнасць. Што казаць, калі ты не ведаеш роднай маці, а адзіны напамін пра яе — гэта каханне тваіх гетэрасэксуальных бацькоў у іх платанічнымі шлюбе. Рэжысёр: Jean-Julien Collette