Александр Войтенко

Другая школа талерантнасці: спрэчкі пра адказнасць журналістаў ФОТА

время чтения: 2 мин

Другая Школа талерантнасці для журналістаў адбылася 25-27 ліпеня 2014 г. у Кіеве. 15 нашых калег з рэгіёнаў і Мінска ўзялі ўдзел у штогадовым навучальным мерапрыемстве.

Андрусь Клікуноў, сябра Рады ГА “БАЖ”, Фота А. Сурапіна

Трохдзённая Школа пад кіраўніцтвам украінскага праваабаронцы і трэнера Аляксандра Вайтэнкі і прафесара Брыстальскага ўніверсітэта Майка Джэмпсана (MediaWise Ltd.) уключала ў сябе шэраг прэзентацый і дыскусій пра сутнасць паняццяў талерантнасці і правоў чалавека, распаўсюджаных стэрэатыпаў і “мовы варажнечы”, уразлівых сацыяльных груп і іх становішча ў грамадстве. Яна адбылася з 25 па 27 ліпеня ў Кіеве.

Другая школа талерантнасці: спрэчкі пра адказнасць журналістаў ФОТА
Аляксандр Вайтэнка

Другая школа талерантнасці: спрэчкі пра адказнасць журналістаў ФОТА
Майк Джэмпсан

Асаблівую ўвагу эксперты надавалі ролі журналістыкі ў абароне правоў чалавека і стварэнні атмасферы талерантнасці. Удзельнікі Школы вучыліся даваць рады стыгме і нецярпімасці журналісцкімі сродкамі. У прыватнасці, абмяркоўваліся асаблівасці асвятлення ў СМІ праблем, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці.

Другая школа талерантнасці: спрэчкі пра адказнасць журналістаў ФОТА

Другая школа талерантнасці: спрэчкі пра адказнасць журналістаў ФОТА

Найбольш цікавыя дыскусіі падчас Школы талерантнасці разгарэліся вакол наступных пытанняў:

— Ці нясе адказнасць інфармацыйная агенцтва за цытаванне абразлівых выказванняў без далейшага каментара рэдакцыі?

— Ці мае журналіст маральнае права пашыраць уласныя стэрэатыпы на сваю аўдыторыю?

— Ці нясе журналіст як адмысловец сацыяльную адказнасць за свае дзеянні і ўчынкі па-за межамі рэдакцыі, у адпачынку? Ці журналіст застаецца журналістам у асабістым блогу ці ў сацыяльных сетках? Ці мае прытрымлівацца заўсёды агульнапрызнаных стандартаў журналісцкай этыкі?

— Ці нясе рэдакцыя анлайн-выдання адказнасць за “мову варажнечы” ў блогах і каментарах чытачоў?

— Ці можа журналіст прасоўваць ідэі ўніверсальнасці правоў чалавека і роўнасці ў прафесійнай дзейнасці? Дзе праходзіць мяжа паміж журналістыкай і праваабарончым актывізмам?

Удзельнікі Школы пагадзіліся, што неабходна правесці шырокае абмеркаванне пытання сацыяльнай адказнасці журналістаў з калегамі, а таксама кансультацыі з праваабаронцамі і актывістамі ўразлівых сацыяльных груп падчас падрыхтоўкі адпаведных журналісцкіх матэрыялаў.

Другая школа талерантнасці: спрэчкі пра адказнасць журналістаў ФОТА

Другая школа талерантнасці: спрэчкі пра адказнасць журналістаў ФОТА