гейпарад

У Гомелі спецслужбы сарвалі закрытую імпрэзу ЛГБТ-руху

время чтения: < 1 мин

Да ўладальнікаў аднаго з забаўляльных клубаў завіталі супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з наркагандлем.

Радыё «Рацыя»

Вячеслав Бортник

Вячеслав Бортник

Паводле каардынатара праваабарончай арганізацыі „Міжнародная амністыя” па Еўразіі Вячаслава Бортніка, улады баяцца праяваў любой несанкцыянаванай грамадскай актыўнасці.  – За два дні да мерапрыемства да ўладароў гэтага клубу, дзе павінна было адбыцца мерапрыемства прыйшлі два чалавекі, прадставіліся супрацоўнікамі Камітэту наркакантролю па Гомельскай вобласці.

Не забаранілі, але папярэдзілі арганізатараў, што будуць праблемы. Большасьць людзей, якія планавалі прыйсці на вечарыну не з’яўляюцца актывістамі ЛГБТ супольнасці.

У Беларусі няма ніводнай зарэгістраванай арганізацыі ЛГБТ-актывістаў. Спробы зарэгістраваць аб’яднанні, якія займаліся б абаронай правоў прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў, ні да чаго не прывялі.