stefanovich valiantsin

Скандал на вышэйшым узроўні. Валянцін Стэфановіч адказвае сп. Смілевіч: Недыскрымінацыя — наша традыцыйная каштоўнасць

время чтения: 3 мин

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч дыскутуе са старшынёй «Моладзь БНФ» Ганнай Смілевіч наконт «традыцыйных каштоўнасцяў» беларусаў.  Скандал і яго абмеркаванні выклікаў сцяг ЛГБТ, які вывесіла амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску.

НН

Вывешаны вясёлкавы сцяг на будынку выклікаў рэакцыю не толькі ў МУС, але і ў шырокім беларускім грамадстве. Сотні каментатараў пад артыкуламі на гэтую тэму на старонках інтэрнэт-парталаў задаюцца адвечнымі і звыклымі ўжо пытаннямі — чаму яны навязваюць «чужыя» для нашай краіны каштоўнасці і «непрымальны» для нас лад жыцця?

Фотофакт. Британское посольство в Минске вывесило радужный флаг — символ ЛГБТ-сообщества

У мяне ў сувязі з гэтай дыскусіяй таксама ўзнікла пытанне. А што на самой справе ўяўляюць сабой нашыя традыцыйныя каштоўнасці, ці бываюць яны наогул «нашымі» і «не нашымі», і што азначае фраза «непрымальны лад жыцця»?

Пад традыцыйнымі каштоўнасцямі людзі вельмі часта разумеюць г.зв. «традыцыйныя» сямейныя каштоўнасці, а таксама апелююць да хрысціянскіх каштоўнасцяў і традыцыяў нашага грамадства.

Традыцыйныя сямейныя каштоўнасц,і на думку тых, хто да іх апелюе, як правіла, выяўляюцца ў саюзе мужчыны і жанчыны, які ствараецца ў мэтах працягнення роду. Менавіта такі саюз мужчыны і жанчыны адпавядае і хрысціянскім прынцыпам веры. Нічога не маю супраць такіх падыходаў да пабудовы сям’і. Аднак адзначу пры гэтым, што далёка не ўсе грамадзяне нашай краіны з’яўляюцца хрысціянамі і вернікамі.

Скандал из-за флага. МВД может стать самым гомофобным министерством Беларуси

Свабода сумлення выяўляецца не толькі ў праве вызнаваць пэўную рэлігію, але і ў праве не вызнаваць ніякую. Адпаведна кожны сам для сабе вызначае тыя маральныя каштоўнасці, з якімі ён жыве, і не мусіць іх навязваць іншым. Да таго ж, Беларусь з’яўляецца секулярнай, г.зн. свецкай, дзе рэлігія адасобленая ад дзяржавы. Рэлігійная ідэалогія можа быць адной з шэрагу іншых ідэалогій, якіх могуць прытрымлівацца грамадзяне, палітычныя партыі і грамадскія аб’яданні. Пры гэтым ніводная з ідэалогій не можа з’яўляцца пануючай у дзяржаве і абавязковай для ўсіх. Такім чынам у сучасным соцыуме суіснуюць прадстаўнікі і носьбіты самых розных ідэалогій, рэлігійных вераванняў і ладу жыцця.

Ды і мэты сучаснага саюза мужчын і жанчын могуць быць зусім розныя — не толькі выключна рэпрудыкцыйныя. Як дарэчы і формы: ад афіцыйна зарэгістраваных дзяржавай у выглядзе шлюба, так і ў незарэгістраваных сужыцельствах. Увогуле права на стварэнне сям’і — гэта права чалавека, якое вынікае з ягонай чалавечай сутнасці і ў меншай ступені патрабуе якога б ні было умяшальніцтва з боку грамадства і дзяржавы. Ну хіба заканадаўча ўрэгуляваны шлюбны ўзрост, узаемныя абавязацельствы мужа і жонкі, у тым ліку па ўтрыманні і выхаванні дзяцей. Таму пытанне «традыцыйнасці» сямейных каштоўнасцяў — справа вельмі адносная, у розных індывідаў яны могуць быць адрознымі.

Акрамя таго, не трэба забываць, што ўтварэнне сям’і — гэта права, а не абавязак.

Жыць без сям’і ці мець свабодныя стасункі з некалькімі ці адным партнёрам — гэта так жа традыцыйна. Чаму? Ды таму, што гэта прыватнае жыццё чалавека, у якое не павінна ўмешвацца дзяржаўная машына. Яно, прыватнае жыццё, з’яўляецца недатыкальным, і ўмяшальніцтва ў яго з боку іншых недазволенае на заканадаўчым узроўні, калі, вядома, гэта не датычыцца нейкіх забароненых (крыміналізаваных) формаў паводзінаў і стасункаў (з асобамі, маладзейшымі за ўзрост сэксуальнай недатыкальнасці, напрыклад). Асабістае жыццё чалавека не павінна залежыць ад таго, з’яўляецца яно «прымальным» для кагосьці іншага, большасці грамадства ці дзяржавы. Скасаванні шлюбаў і асобнае пражыванне мужа і жонкі ці дашлюбныя і па-за шлюбныя стасункі, верагодна, таксама з’яўляюцца «непрымальнымі» для большасці грамадства, аднак спрэс сустракаюцца і практыкуюцца ў нашым штодзённым жыцці.

Людзі ЛГБТК+ у нашай краіне карыстаюцца тымі ж самімі правамі, што і людзі іншай сэксуальнай арыентацыяй і гендарнай ідэнтычнасцю. Яны маюць аднолькавыя з іншымі грамадзянамі правы і свабоды. У тым ліку права на асабістае жыццё, якое трэба разумець таксама як і не ўмяшальніцтва ў яго з боку іншых. Яны маюць права быць самімі сабой, у рэшце рэшт, весці звычайнае жыццё.

Не залежна ад таго, з’яўляецца гэта «прымальным» для кагосці ці не. Гэтае права належыць ім ад нараджэння, а не ўстанаўліваецца для іх кімьсці іншым, у тым ліку дзяржавай і яе прадстаўнікамі.

Яны маюць права свабодна хадзіць па вуліцах, не баючыся быць абражанымі ці збітымі з-за таго, што навакольным стала вядома аб іх сэксуальнай прыналежнасці, ствараць грамадскія арганізацыі, карыстацца свабодай выказвання свайго меркавання і свабодай мірных сходаў, ствараць сем’і ці сужыцельствы.

Усё гэта замацавана ў Канстытуцыі нашай краіны і іншых яе законах, у тым ліку і ў Законе «Аб органах утнутраных спраў», якія забараняюць усялякага кшталту дыскрымінацыю, і, адпаведна, гэта таксама з’яўляецца нашай традыцыйнай каштоўнасцю. Каштоўнасцю сучаснай еўрапейскай краіны.